Сэй Сёнагон
Сэй Сёнагон (яп.: 清少納言; каля 966—1017?) — японская пісьменніца і прыдворная дама імператрыцы Фудзівары но Тэйсі. Вядома як аўтар кнігі «Запіскі каля ўзгалоўя», якая дала пачатак літаратурнаму жанру дзуйхіцу ў японскай літаратуры.
Сэй Сёнагон | |
---|---|
清少納言 | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | магчыма 966 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | магчыма 1025 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Кіёхара но Мотосукэ[d] |
Муж | Тацібана но Норыміцу[d] і Фудзівара но Мунэё[d] |
Дзеці | Тацібана но Норынага[d] і Дзётомонінкома но міёбу[d] |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | фрэйліна, паэтка, эсэістка, аўтар дзённіка, пісьменніца, гісторык |
Гады творчасці | з 1000 |
Мова твораў | японская мова |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Імя
правіць«Сэй-Сёнагон» — гэта не сапраўднае імя пісьменніцы, а яе дварцовае імя. Пісьменніца паходзіла са старажытнага роду Кіёвара (清原), іх прозвішча пісалася двума іерогліфамі, і «Сэй» (清) — кітайскае чытанне першага з іх. Сёнагон (少納言) значыць малодшы дзяржаўны саветнік, але ні яе бацька, ні абодва мужы не займалі гэтую пасаду.
Сапраўднае імя Сэй Сёнагон не вядома, таму што ў японскія сямейныя радаводы ўпісвалі толькі імёны хлопчыкаў, а сама яна яго не называе. Аднак ёсць розныя гіпотэзы, з якіх найверагоднейшай лічыцца Кіёхара Нагіко (清原 諾子)[1].
Біяграфія
правіцьДакументаў аб жыцці Сэй Сёнагон не захавалася, і гіпотэзы аб яе жыцці абапіраюцца на «Запіскі каля ўзгалоўя».
Яе бацька Кіёхара Матасукэ (908—990) і дзед Кіёхара Фукаябу былі японскімі паэтамі жанру вака, займалі пасады правінцыйных чыноўнікаў.
У 981 годзе, маючы 16 гадоў, Сэй Сёнагон выходзіць замуж за Тацібана Нарыміцу, чыноўніка невысокага рангу, у іх нарадзіўся сын Тацібана но Нарынага[2]. Пазней яна таксама была замужам за Фудзіварам Мунэё, ад якога нарадзіла дачку Кома но Мебу[3]; па іншых звестках, другім мужам пісьменніцы быў Фудзівара но Санэката.
У 993 годзе 27-гадовая Сэй Сёнагон паступае на прыдворную службу ў світу юнай імператрыцы Тэйсі.
У 1000 годзе імператрыца памерла падчас родаў, Сэй-Сёнагон пакідае службу і пастрыгаецца ў будыйскія манашкі[4], і на гэтым яе творчасць завяршаецца. Звестак аб жыцці пісьменніцы пасля смерці імператрыцы няма.
Творчасць
правіцьСэй Сёнагон вядома як стваральніца «Запісак каля ўзгалоўя» (枕草子, makura no sōshi) і пачынальніца літаратурнага жанру дзуйхіцу («услед за пэндзлем»).
Кніга апісвае бытавыя сцэны, уключае навелы і вершы, карціны прыроды, апісанні прыдворных урачыстасцяў, паэтычныя роздумы, замалёўкі звычаяў перыяду Хэян. Кніга была папулярнай пры двары, доўгі час існавала толькі ў рукапісных копіях, у якіх перапісчыкі часта мянялі парадак частак, дадавалі каментарыі ці рэдагавалі эпізоды. Упершыню надрукаваная ў 17 стагоддзі.
Зноскі
- ↑ 加藤磐斎 (Katō, Bansai) (1674). (清少納言枕草紙抄)
- ↑ Ivan Morris. The World of the Shining Prince
- ↑ Japan Encyclopedia, 2002, p. 837.
- ↑ Donawerth, Jane (2002). Rhetorical Theory by Women Before 1900. Lanham, Maryland: Rowman & Littlefield. ISBN 978-0-7425-1716-5