Сэман Портленд Чэйз
Сэман Портленд Чэйз (англ.: Salmon Portland Chase; 1808—1873) — амерыканскі дзяржаўны дзеяч часоў грамадзянскай вайны ў ЗША. Губернатар Агая, пазней сенатар ад штата Агаё, вярхоўны суддзя ЗША. Займаў пасаду міністра фінансаў ЗША пры прэзідэнце Аўрааме Лінкальне.
Перакананы праціўнік рабства. Актыўна змагаўся з празмерным палітычным уплывам багатых землеўладальнікаў з паўднёвых штатаў.
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў Корнішы, Нью-Гэмпшыр. У дзевяць гадоў пазбавіўся бацькі. Быў узяты на выхаванне дзядзькам, святаром Епіскапальнай царквы.
Змяніў некалькі школ. Вучыўся ў Віндзары (штат Вермонт), Уорцінгтане (Агая) і каледжы Цынцынаці. Паступіў у Дартмуцкі каледж. Быў членам некалькіх студэнцкіх брацтваў. Пасля заканчэння каледжа пераехаў у Вашынгтон, дзе вывучаў права пад кіраўніцтвам генеральнага пракурора ЗША Уільяма Вірта. З 1829 гады атрымаў права займацца адвакацкай дзейнасцю.
Цікавыя фактыПравіць
Падчас яго працы ў якасці сакратара казначэйства ў 1862 годзе была выпушчана першая даляравая банкнота ЗША, на якой ён і быў намаляваны. Менавіта Чэйз першым распарадзіўся змясціць на амерыканскія грошы надпіс «Мы верым у Бога» (англ. In God We Trust). Гэта адбылося ў 1864 годзе на манетах наміналам 2 цэнта. На папяровых далярах надпіс з’явіўся ў 1957 годзе.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Salmon P. Chase // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Salmon P. Chase // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б geni.com — 2006. — 175000000 экз.
- ↑ а б в Goodwin D. K. Team of Rivals: The Political Genius of Abraham Lincoln — Simon & Schuster, 2005. — 916 p. — ISBN 978-0-684-82490-1, 978-0-7432-7075-5