Міністр фінансаў ЗША

Міністр фінансаў ЗША (англ.: United States Secretary of the Treasury, літаральна Сакратар казначэйства ЗША) — кіраўнік Міністэрства фінансаў ЗША, у асноўныя функцыі якога ўваходзіць вызначэнне і выкананне эканамічнай і грашовай палітыкі ЗША, рэгуляванне экспарту і імпарту, фінансавых арганізацый, збор падаткаў, друк папяровых грашовых знакаў і чаканка манет. Прызначаецца прэзідэнтам ЗША «па савеце і са згоды» Сената ЗША.

Міністр фінансаў ЗША
United States Secretary of the Treasury
Seal of the United States Department of the Treasury.svg
Афіцыйная пячатка
Secretary Janet Yellen portrait (cropped).jpg
Пасаду займае
Джанет Елен
з 13 лютага 2017
Узначальвае Міністэрства фінансаў ЗША
Кандыдатура прапануецца Прэзідэнтам ЗША
Прызначаецца зацвярджаецца Сенатам ЗША
Пасада з’явілася 11 верасня 1789 года
Першы на пасадзе Аляксандр Гамільтан
Па парадку замяшчэння Прэзідэнта ЗША Пяты
Сайт www.treasury.gov

Спіс міністраў фінансаў ЗШАПравіць

Роберт Морыс быў першым чалавекам, прызначаным на пост міністра фінансаў (Джорджам Вашынгтонам). Аднак па стане здароўя Морыс адхіліў гэту прапанову, і першым міністрам фінансаў па рэкамендацыі Морыса стаў Аляксандр Гамільтан. Раней (з 1781 па 1784 год) Морыс кіраваў фінансамі Кантынентальнага кангрэса (называючыся суперінтэндантам фінансаў). У 17841789 гады фінансамі Кангрэса кіраваў савет з трох камісіянераў[1].

No. Партрэт Імя Штат пражывання Знаходжанне на пасадзе Прэзідэнт(ы)
1   Аляксандр Гамільтан Нью-Ёрк 11 верасня 1789 31 студзеня 1795 Джордж Вашынгтон
2   Олівер Уолкат Канектыкут 3 лютага 1795 31 снежня 1800 Джордж Вашынгтон,
Джон Адамс
3   Сэмюэль Дэкстэр Масачусетс 1 студзеня 1801 13 мая 1801 Джон Адамс,
Томас Джэферсан
4   Альберт Галацін Пенсільванія 14 мая 1801 8 лютага 1814 Томас Джэферсан,
Джэймс Мэдысан
5   Джордж Кэмпбел Тэнесі 9 лютага 1814 5 кастрычніка 1814 Джэймс Мэдысан
6   Аляксандр Далас Пенсільванія 6 кастрычніка 1814 21 кастрычніка 1816
7   Уільям Кроўфард Джорджыя 22 кастрычніка 1816 6 сакавіка 1825 Джэймс Мэдысан,
Джэймс Манро
8   Рычард Раш Пенсільванія 7 сакавіка 1825 5 сакавіка 1829 Джон Квінсі Адамс
9   Самуэль Інгхэм Пенсільванія 6 сакавіка 1829 20 чэрвеня 1831 Эндру Джэксан
10   Луіс Мак-Лейн Дэлавэр 8 жніўня 1831 28 мая 1833
11   Уільям Дуэйн Пенсільванія 29 мая 1833 22 верасня 1833
12   Роджэр Брук Тані Мэрыленд 23 верасня 1833 25 чэрвеня 1834
13   Леві Вудберы Нью-Гэмпшыр 1 ліпеня 1834 3 сакавіка 1841 Эндру Джэксан,
Марцін Ван Бюрэн
14   Томас Юінг Агая 4 сакавіка 1841 11 верасня 1841 Уільям Генры Гарысан,
Джон Тайлер
15   Уолтэр Форвард Пенсільванія 13 верасня 1841 1 сакавіка 1843 Джон Тайлер
16   Джон Спенсер Нью-Ёрк 8 сакавіка 1843 2 мая 1844
17   Джордж Біб Кентукі 4 ліпеня 1844 7 сакавіка 1845
18   Роберт Уокер Місісіпі 8 сакавіка 1845 5 сакавіка 1849 Джэймс Нокс Полк
19   Уільям Мерэдзіт Пенсільванія 8 сакавіка 1849 22 ліпеня 1850 Закары Тэйлар
20   Томас Корвін Агая 23 ліпеня 1850 6 сакавіка 1853 Мілард Філмар
21   Джэймс Гатры Кентукі 7 сакавіка 1853 6 сакавіка 1857 Франклін Пірс
22   Хоуэл Коб Джорджыя 7 сакавіка 1857 8 снежня 1860 Джэймс Б’юкенен
23   Філіп Томас Мэрыленд 12 снежня 1860 14 студзеня 1861
24   Джон Дзікс Нью-Ёрк 15 студзеня 1861 6 сакавіка 1861
25   Сэман Чэйз Агая 7 сакавіка 1861 30 чэрвеня 1864 Аўраам Лінкальн
26   Уільям Фесендэн Мэн 5 ліпеня 1864 3 сакавіка 1865
27   Х’ю Мак-Калах Індыяна 9 сакавіка 1865 3 сакавіка 1869 Аўраам Лінкальн,
Эндру Джонсан
28   Джордж Баўтвел Масачусетс 12 сакавіка 1869 16 сакавіка 1873 Уліс Грант
29   Уільям Рычардсан Масачусетс 17 сакавіка 1873 3 сакавіка 1874
30   Бенджамін Брыстау Кентукі 4 чэрвеня 1874 20 чэрвеня 1876
31   Лот Морыл Мэн 7 ліпеня 1876 9 сакавіка 1877 Уліс Грант,
Ратэрфорд Хейс
32   Джон Шэрман Агая 10 сакавіка 1877 3 сакавіка 1881 Ратэрфорд Хейс
33   Уільям Уіндам Мінесота 8 сакавіка 1881 13 лістапада 1881 Джэймс Гарфілд,
Чэстэр Артур
34   Чарльз Фолджэр Нью-Ёрк 14 лістапада 1881 4 верасня 1884 Чэстэр Артур
35   Уолтэр Грышам Індыяна 5 верасня 1884 30 кастрычніка 1884
36   Х’ю Мак-Калах
(другі раз)
Індыяна 31 кастрычніка 1884 7 сакавіка 1885 Чэстэр Артур,
Гровер Кліўленд
37   Дэніел Мэнінг Нью-Ёрк 8 сакавіка 1885 31 сакавіка 1887 Гровер Кліўленд
38   Чарльз Фэрчайлд Нью-Ёрк 1 красавіка 1887 6 сакавіка 1889
39   Уільям Уіндам
(другі раз)
Мінесота 7 сакавіка 1889 29 студзеня 1891 Бенджамін Гарысан
40   Чарльз Фостэр Агая 25 лютага 1891 6 сакавіка 1893 Бенджамін Гарысанн,
Гровер Кліўленд
41   Джон Карлайл Кентукі 7 сакавіка 1893 5 сакавіка 1897 Гровер Кліўленд,
Уільям Мак-Кінлі
42   Лайман Гейдж Ілінойс 6 сакавіка 1897 31 студзеня 1902 Уільям Мак-Кінлі,
Тэадор Рузвельт
43   Леслі Шоу Аява 1 лютага 1902 3 сакавіка 1907 Тэадор Рузвельт
44   Джордж Картэльё Нью-Ёрк 4 сакавіка 1907 7 сакавіка 1909
45   Франклін Мак-Вей Ілінойс 8 сакавіка 1909 5 сакавіка 1913 Уільям Тафт
46   Уільям Мак-Эду Нью-Ёрк 6 сакавіка 1913 15 снежня 1918 Вудра Вільсан
47   Картэр Глас Вірджынія 16 снежня 1918 1 лютага 1920
48   Дэвід Х’юстан Місуры 2 лютага 1920 3 сакавіка 1921
49   Эндру Мелан Пенсільванія 4 сакавіка 1921 12 лютага 1932 Уорэн Гардзінг,
Кальвін Кулідж,
Герберт Гувер
50   Огдэн Мілс Нью-Ёрк 13 лютага 1932 4 сакавіка 1933 Герберт Гувер
51   Уільям Вудзін Нью-Ёрк 5 сакавіка 1933 31 снежня 1933 Франклін Рузвельт
52   Генры Маргентау-малодшы Нью-Ёрк 1 студзеня 1934 22 ліпеня 1945 Франклін Рузвельт,
Гары Трумэн
53   Фрэдэрык Вінсан Кентукі 23 ліпеня 1945 23 чэрвеня 1946 Гары Трумэн
54   Джон Снайдэр Місуры 25 чэрвеня 1946 20 студзеня 1953
55   Джордж Хамфры Агая 21 студзеня 1953 29 ліпеня 1957 Дуайт Эйзенхаўэр
56   Роберт Андэрсан Канектыкут 29 ліпеня 1957 20 студзеня 1961
57   Дуглас Дзілан Нью-Джэрсі 21 студзеня 1961 1 красавіка 1965 Джон Кенэдзі,
Ліндан Джонсан
58   Генры Фаўлер Вірджынія 1 красавіка 1965 20 снежня 1968 Ліндан Джонсан
59   Джозеф Бар Індыяна 21 снежня 1968 20 студзеня 1969
60   Дэвід Кенэдзі Юта 22 студзеня 1969 10 лютага 1971 Рычард Ніксан
61   Джон Коналі Тэхас 11 лютага 1971 12 чэрвеня 1972
62   Джордж Шульц Ілінойс 12 чэрвеня 1972 8 мая 1974
63   Уільям Сайман Нью-Джэрсі 8 мая 1974 20 студзеня 1977 Рычард Ніксан,
Джэральд Форд
64   Міхаэль Блюменталь Мічыган 23 студзеня 1977 4 жніўня 1979 Джэймс Эрл Картэр
65   Уільям Мілер Род-Айленд 7 жніўня 1979 20 студзеня 1981
66   Дональд Рыган Нью-Джэрсі 22 студзеня 1981 1 лютага 1985 Рональд Рэйган
67   Джэймс Бейкер Тэхас 4 лютага 1985 17 жніўня 1988
68   Нікалас Брэйдзі Нью-Джэрсі 15 верасня 1988 17 студзеня 1993 Рональд Рэйган,
Джордж Герберт Буш
69   Лойд Бентсен Тэхас 20 студзеня 1993 22 снежня 1994 Біл Клінтан
70   Роберт Рубін Нью-Ёрк 11 студзеня 1995 2 ліпеня 1999
71   Лоўрэнс Самерс Масачусетс 2 ліпеня 1999 20 студзеня 2001
72   Пол О’Ніл Пенсільванія 20 студзеня 2001 31 снежня 2002 Джордж Уокер Буш
73   Джон Сноу Вірджынія 3 лютага 2003 30 чэрвеня 2006
74   Генры Полсан Ілінойс 10 ліпеня 2006 20 студзеня 2009
75   Цімаці Гайтнер Нью-Ёрк 26 студзеня 2009 25 студзеня 2013 Барак Абама
76   Джэйкаб Лью Нью-Ёрк 28 студзеня 2013 20 студзеня 2017
77   Стывен Мнучын Каліфорнія 13 лютага 2017 20 студзеня 2021 Дональд Трамп
78   Джанет Елен Каліфорнія 26 студзеня 2021 ц.ч. Джо Байдэн

Зноскі

  1. U.S. Treasury — Office of the Curator Архівавана 26 верасня 2009 года. (англ.) 

СпасылкіПравіць