Джэймс Б’юкенен
Джэймс Б’юкенен (англ.: James Buchanan, Jr., 1791 — 1868) — 15-ы прэзідэнт ЗША, які быў на пасадзе непасрэдна перад амерыканскай грамадзянскай вайной.
БіяграфіяПравіць
Джэймс Б’юкенен прадстаўляў Пенсільванію ў Палаце прадстаўнікоў ЗША, а затым у Сенаце, пасля служыў у якасці пасла ў Расіі пры прэзідэнце Эндру Джэксане. Ён быў дзяржсакратаром пры прэзідэнце Джэймсе Ноксе Полку, і з’яўляецца на сённяшні дзень апошнім былым дзяржсакратаром, які стаў прэзідэнтам Злучаных Штатаў. Пасля адмовы Б’юкенена заняць месца ў Вярхоўным Судзе, прэзідэнт Франклін Пірс прызначыў яго паслом у Вялікабрытанію, у гэтай якасці ён удзельнічаў у распрацоўцы Маніфеста Остэнда.
Бьюкенен быў вылучаны ў 1856 годзе кандыдатам Дэмакратычнай партыяй на пасаду прэзідэнта. На працягу большай часткі тэрміну Пірса, ён быў знаходзіўся ў Лондане ў якасці амбасадара ў Сэнт-Джэймсскім двары, і таму не ўдзельнічаў ў дэбатах сепаратыскай палітыкі, якія дамінавалі ў той час у краіне. Як прэзідэнта, ёго часта называлі «слабахарактарным чалавекам», ураджэнец Поўначы з сімпатый да Поўдня, ён змагаліся з Стывенам Дугласам для кіраванне Дэмакратычнай партыяй. Намаганні Бьюкенена для падтрымання міру паміж Поўначчу і Поўднем адмовілі абодва бакі, і паўднёвыя штаты аб’явілі пра сваё аддзяленне перад пачаткам грамадзянскай вайны. Бьюкенен лічыў, што такое аддзяленне незаконна, але весці вайну супраць сепаратыстаў таксама незаконна. Бьюкенен быў вядомы сваёй фразай: «Я не прызнаю ніякага гаспадара, акрамя закона».
Да таго часу, як ён пакінуў сваю пасаду грамадская думка была супраць яго, і Дэмакратычная партыя раскалолася. Бьюкенен некалі імкнуўся заняць ў гісторыі тое месца месца, што займаў Джордж Вашынгтон. Аднак, яго няздольнасць вызначыць свою пазіцыю ці наконт рабства і вайны-міру, калі краіна стала на краю грамадзянскай вайны, прывяла гісторыкаў да ацэнкі яго прэзідэнтства, як аднаго з самых горшых прэзідэнтаў у амерыканскай гісторыі. У наш час гісторыкі лічаць, што яго няздольнасць справіцца з сепаратызмам была самай горшай калі-небудзь зробленай прэзідэнтскай памылкай.
Бьюкенен, на сённяшні дзень, з’яўляецца адзіным прэзідэнтам з Пенсільваніі і адзіным прэзідэнтам, які быў ўсё сваё жыццё халасцяком. Ён быў апошнім прэзідэнтам, які нарадзіўся ў 18 стагоддзі.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #11866784X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б James Buchanan // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Historical Society of Pennsylvania — 1824. Праверана 30 ліпеня 2022.
- ↑ http://www.discoverlancaster.com/members/james_buchanan_s_wheatland.asp
- ↑ Lundy D. R. The Peerage