Джон Мідлтан Клейтан

Джон Мідлтан Клейтан (англ.: John Middleton Clayton; 24 ліпеня 1796 — 9 лістапада 1856) — паўночнаамерыканскі дзяржаўны дзеяч.

Джон Мідлтан Клейтан
англ.: John Middleton Clayton
18-ы дзяржаўны сакратар ЗША
8 сакавіка 1849 — 22 ліпеня 1850
Папярэднік Джэймс Бюкенен
Пераемнік Дэніэл Уэбстэр
Secretary of State of Delaware[d]
1826 — 1828
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1829 — 4 сакавіка 1831
Папярэднік Henry M. Ridgely[d]
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1831 — 4 сакавіка 1833
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1833 — 4 сакавіка 1835
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1835 — 29 снежня 1836
Пераемнік Thomas Clayton[d]
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1845 — 4 сакавіка 1847
Папярэднік Richard H. Bayard[d]
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1847 — 23 лютага 1849
Пераемнік John Wales[d]
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1853 — 4 сакавіка 1855
Папярэднік Presley Spruance[d]
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1855 — 9 лістапада 1856
Пераемнік Joseph P. Comegys[d]
Нараджэнне 24 ліпеня 1796(1796-07-24)[1]
Смерць 9 лістапада 1856(1856-11-09)[1] (60 гадоў)
Веравызнанне прэсвітэрыянства
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць адвакат, палітык, дыпламат, суддзя
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў Ельскі ўніверсітэт, займаўся юрыдычнай практыкай з 1819 года. З 1824 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў штата Дэлавэр, у 1826—1828 гадах дзяржаўны сакратар штата. У 1829 годзе выбраны ў Сенат ЗША; быў сенатарам да 1836 года, а затым таксама ў 1845—1849 і з 1853 года да смерці. У 1837—1839 гадах займаў пасаду Вярхоўнага суддзі штата Дэлавэр. Пік палітычнай кар’еры Клейтана прыйшоўся на 1849—1850 гады, калі прэзідэнт Закары Тэйлар прызначыў яго Дзяржаўным сакратаром ЗША. Найбольш значным дзеяннем Клейтана на гэтай пасадзе было падпісанне 18 красавіка 1850 года так званага «Догавара Клейтана-Бульвера» паміж ЗША і Вялікабрытаніяй (названы ад імёнаў Клейтана і брытанскага міністра замежных спраў Генры Бульвер-Літана); згодна з гэтым дагаворам абедзве дзяржавы абавязаліся не каланізаваць незалежныя рэспублікі Цэнтральнай Амерыкі і гарантаваць даступнасць суднам усіх краін канала паміж Атлантычным і Ціхім акіянамі, які калі-небудзь будзе пракладзены па тэрыторыі якой-небудзь з гэтых рэспублік.

Зноскі

  1. а б John Middleton Clayton // www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  2. а б www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.