Рональд Рэйган

Ро́нальд Уі́лсан Рэ́йган (англ.: Ronald Wilson Reagan; 6 лютага 1911, Тампіка, ЗША — 5 чэрвеня 2004, Лос-Анджэлес, ЗША) — амерыканскі палітык, радыёвядучы і акцёр, які займаў пасаду 40-га прэзідэнта ЗША з 1981 па 1989 гады. Да свайго прэзідэнцтва быў акцёрам і прафсаюзным лідарам у Галівудзе, а з 1967 па 1975 гады займаў пасаду 33-га губернатара штата Каліфорнія.

Рональд Рэйган
англ.: Ronald Reagan
Ronald Reagan 1985 presidential portrait (cropped).jpg
Coat of Arms of Ronald Reagan.svg
33-і губернатар Каліфорніі[d]
2 студзеня 1967 — 6 студзеня 1975
Папярэднік Pat Brown[d]
Пераемнік Джэры Браўн[d]
40-ы Прэзідэнт ЗША
20 студзеня 1981 — 20 студзеня 1989
Папярэднік Джэймс Эрл Картэр
Пераемнік Джордж Герберт Уокер Буш
31-ы абраны прэзідэнт ЗША[d]
4 лістапада 1980 — 20 студзеня 1981
Папярэднік Джэймс Эрл Картэр
Пераемнік Джордж Герберт Уокер Буш
Нараджэнне 6 лютага 1911(1911-02-06)[1][2][…]
Смерць 5 чэрвеня 2004(2004-06-05)[1][2][…] (93 гады)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні англ.: Ronald Wilson Reagan
Бацька Джэк Рэйган[d]
Маці Нэлі Рэйган[d]
Жонка Нэнсі Рэйган[5] і Джэйн Уайман[6]
Дзеці Maureen Reagan[d][7], Пэці Дэвіс[d][7], Рон Рэйган[d][7] і Christine Reagan[d][8][7]
Веравызнанне прэсвітэрыянства[9], Restorationism[d] і Christian Church (Disciples of Christ)[d][9]
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць тэлеакцёр, кінаакцёр, палітык, аўтабіёграф, характарны акцёр, сцэнарыст, афіцэр, акцёр, прафсаюзны дзеяч, радыёвядучы, дзяржаўны дзеяч, акцёр агучвання, аўтар дзённіка
Месца працы
Аўтограф Ronald Reagan Signature2.svg
Прыналежнасць ЗША
Род войскаў United States Army Reserve[d][12][13][14], ваенна-паветраныя сілы ЗША[13][14], United States Army Reserve[d][14] і Air Force Reserve Command[d][14]
Званне радавы[14], малодшы лейтэнант[d][14], first lieutenant[d][14] і captain[d][14]
Бітвы
Узнагароды
Сайт whitehouse.gov/about-the…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Вырас у беднай сям’і ў малых гарадах Паўночнага Ілінойса і ў 1932 годзе скончыў каледж Эўрыкі, пасля чаго працаваў у якасці спартыўнага каментатара на некалькіх рэйгіянальных радыёстанцыях. Пераехаўшы ў Галівуд у 1937 годзе, стаў акцёрам і здымаўся на некалькіх буйных студыях. Двойчы быў абраны прэзідэнтам Гільдыі кінаакцёраў, прафсаюза акцёраў, дзе працаваў з мэтай выкараніць камуністычны ўплыў. У 1950-х гадах здымаўся для тэлебачэння і быў матывацыйным прамоўцам на заводах кампаніі «Джэнерал Электрык» (англ.: General Electric). На працягу ўсяго жыцця прытрымліваўся ліберальна-дэмакратычных поглядаў, але ў 1962 годзе ўвайшоў у Рэспубліканскую партыю і стаў кансерватарам. У 1964 годзе заслужыў усеагульную ўвагу сваёй прамовай «Час выбіраць» у падтрымку прэзідэнцкай кампаніі Бары Галдуотэра. Атрымаўшы мноства прыхільнікаў, у 1966 годзе быў абраны губернатарам штата Каліфорнія. Займаючы гэтую пасаду, падняў падаткі, што прывяло да збалансавання бюджэту, супрацьстаяў пратэстуючым у Каліфарнійскім універсітэце, склікаў войскі нацыянальнай гвардыі на перыяд пратэстных рухаў у 1969 годзе, а ў 1970 годзе быў паспяхова абраны на другі тэрмін. Двойчы, у 1968 і 1976 гадах, беспаспяхова спрабаваў стаць кандыдатам у прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі, але праз чатыры гады ўпэўнена перамог у праймерыз, пасля чаго стаў найстарэйшым прэзідэнтам у гісторыі ЗША, абышоўшы на выбарах 1980 года дзеючага прэзідэнта Джымі Картэра.

У 1981-89 прэзідэнт ЗША ад Рэспубліканскай партыі.

Падчас яго прэзідэнцтва праводзіўся курс на лібералізацыю эканомікі краіны, скарачэнне падаткаў на даходы, федэральнага бюджэту, абмежаванне дзяржаўных сацыяльных праграм, што выклікала значны эканаммчны рост («рэйганоміка»). У знешняй палітыцы ажыццяўлялася т.зв. дактрына Рэйгана (падтрымка антыкамуністычных рухаў, у т.л. ў Нікарагуа, Грэнадзе, Цэнтральнай і Усходняй Еўропе), былі палепшаны адносіны з Савецкім Саюзам1985) і заключаны з ім дагавор аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці (снежань 1987).

У старасці цярпеў ад хваробы Альцгеймера.

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б Ronald Reagan // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Ronald Reagan // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. http://www.encyclopedia.com/doc/1G2-3435000153.html
  5. (unspecified title) Праверана 16 жніўня 2020.
  6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  7. а б в г https://www.reaganlibrary.gov/reagans/ronald-reagan/ronald-reagans-family Праверана 6 сакавіка 2021.
  8. Lundy D. R. The Peerage
  9. а б Facts about Ronald Reagan Праверана 6 сакавіка 2021.
  10. а б в https://www.reaganlibrary.gov/reagans/ronald-reagan/reagans-pre-presidential-biographical-sketch-timeline-1911-1980 Праверана 6 сакавіка 2021.
  11. а б https://www.reaganlibrary.gov/reagans/ronald-reagan/schools-ronald-reagan-attended Праверана 6 сакавіка 2021.
  12. https://www.nationalmuseum.af.mil/Visit/Museum-Exhibits/Fact-Sheets/Display/Article/196677/president-ronald-reagan/
  13. а б https://www.politico.com/story/2012/05/reagan-transfers-to-us-army-air-force-076273
  14. а б в г д е ё ж https://www.reaganlibrary.gov/sreference/military-service-of-ronald-reagan