Нэнсі Рэйган
Нэнсі Дэвіс Рэйган (англ.: Nancy Davis Reagan, народжаная Ганна Фрэнсіс Робінс, 6 ліпеня 1921 — 6 сакавіка 2016) — была жонка прэзідэнта ЗША Рональда Рэйгана.
Нэнсі Рэйган Nancy Davis Reagan | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
20 студзеня 1981 — 20 студзеня 1989 | |||
Папярэднік | Разалін Картэр | ||
Пераемнік | Барбара Буш | ||
Партыя | |||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | тэлеактрыса, кінаактрыса, аўтабіёграф, палітык, тэатральная актрыса, адвакат, бізнесмэн | ||
Веравызнанне | прэсвітэрыянства | ||
Нараджэнне | 6 ліпеня 1921[1][2][…] | ||
Смерць | 6 сакавіка 2016[4][2][…] (94 гады) | ||
Пахаванне | |||
Бацька | Kenneth Seymour Robbins[d] або Loyal Davis[d] | ||
Маці | Эдзіт Лакет Дэвіс[d] | ||
Муж | Рональд Уілсан Рэйган | ||
Дзеці | Пэці Дэвіс[d] і Рон Рэйган[d] | ||
Аўтограф | ![]() | ||
Узнагароды | |||
БіяграфіяПравіць
У 1980 годзе Рональд Рэйган атрымаў перамогу, зрабіўся прэзідэнтам ЗША, эксперты лічаць, што адзін з асноўных укладаў у перамогу мужа ўнесла Нэнсі, адзначаючы яе ролю ў гэтай капаніі як вельмі значную.
Падчас прэзідэнцтва мужа выконвала звычайныя абавязкі першай лэдзі, найбольш вядомая разгорнутая ёю кампанія па барацьбе з наркотыкамі «Скажы: „Не!“» (анг. Just Say No), за гэту кампанію падвяргалася крытыцы з-за вялікай расходавання дзяржаўных сродкаў. Пасля другога прэзідэнцтва мужа пашырыла кампанію да міжнароднага маштабу, прыцягваючы да працы Першых лэдзі іншых дзяржаў.
Падчас халоднай вайны часта сустракалася з Першай лэдзі СССР Раісай Максімаўнай Гарбачовай, у адрозненне ад мужоў блізкіх і даверных адносін у іх не паўстала. Нэнсі Рэйган палічыла Раісу Максімаўну складанай у зносінах, па сведчанні савецкіх відавочцаў, Нэнсі Рэйган раздражняла веданне Раісай Максімаўнай гісторыі ЗША і архітэктуры Белага дома і з прычыны тая часта перабівала яе падчас экскурсіі па Беламу дому.
Пасля заканчэння прэзідэнцкага тэрміна Рональда Рэйгана, Нэнсі з мужам пераехалі жыць у Каліфорнію. У 1989 годзе Нэнсі Рэйган заснавала дабрачынны фонд уласнага імя.
У 1994 годзе Рональду Рэйгану быў пастаўлены дыягназ — хвароба Альцгеймера, пасля гэтага Нэнсі Рэйган прысвяціла сябе догляду за мужам.
Пасля скону Рональда Рэйгана займаецца грамадскай работай, падтрымлівае даследаванні ў галіне ствалавых клетак для дапамогі хворым хваробай Альцгеймера.
У 2000 годзе ўзнагароджана вышэйшай узнагародай ЗША Залатым медалём Кангрэса.
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Nancy Reagan // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Nancy Reagan // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.nytimes.com/2016/03/07/us/nancy-reagan-a-stylish-and-influential-first-lady-dies-at-94.html
- ↑ http://www.nytimes.com/2016/03/07/us/nancy-reagan-a-stylish-and-influential-first-lady-dies-at-94.html Праверана 6 сакавіка 2016.
- ↑ http://www.tmz.com/2016/03/06/nancy-reagan-dead/ Праверана 6 сакавіка 2016.