Мілард Філмар (англ.: Millard Fillmore; 7 студзеня 1800, Самерхіл, штат Нью-Ёрк — 8 сакавіка 1874) — 13-ы прэзідэнт ЗША, апошні прэзідэнт вігаў, і апошні прэзідэнт, які не быў звязаны з дэмакратычнай або рэспубліканскай партыяў. Філмор быў адзіным прэзідэнтам вігаў, які не памёр на пасадзе ці не быў выключаны з партыі. Як віцэ-прэзідэнт Закарыі Тэйлара, Мілард заняў пасаду прэзідэнта пасля смерці Тэйлара. Філмар быў прыхільнік ідэі кампрамісу паміж рабаўладальнікамі і іх праціўнікамі.

Мілард Філмар
англ.: Millard Fillmore
12-ы віцэ-прэзідэнт ЗША
4 сакавіка 1849 — 9 ліпеня 1850
Папярэднік Джордж Міфлін Далас
Пераемнік Уільям Руфус Кінг
13-ы Прэзідэнт ЗША
9 ліпеня 1850 — 4 сакавіка 1853
Папярэднік Закары Тэйлар
Пераемнік Франклін Пірс
член Палаты прадстаўнікоў ЗША
4 сакавіка 1837 — 3 сакавіка 1843
Папярэднік Thomas C. Love[d]
Пераемнік William A. Moseley[d]
член Палаты прадстаўнікоў ЗША
4 сакавіка 1833 — 3 сакавіка 1835
Пераемнік Thomas C. Love[d]
member of the New York State Assembly[d]
1829 — 1831
член савета дырэктараў[d] (Смітсанаўскі інстытут)
4 сакавіка 1849 — 9 ліпеня 1850
Нараджэнне 7 студзеня 1800(1800-01-07)[1][2][…]
Смерць 8 сакавіка 1874(1874-03-08)[1][2][…] (74 гады)
Месца пахавання
Бацька Натаніэль Філмар[d]
Маці Phoebe Millard[d][6]
Жонка Эбігейл Філмар і Caroline C. Fillmore[d]
Дзеці Мэры Эбігей Філмар[d] і Мілард Паўэрс Філмар[d]
Веравызнанне Унітарыянская царква[d]
Партыя
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Філмар быў адвакатам з заходняй часткі штата Нью-Ёрк, а таксама адным з першых членаў партыі вігаў. Ён служыў у заканадаўчым сходзе штата ў 18291831 гадах, у 1833-35, 1837-43 у Палаце Прадстаўнікоў ЗША, а таксама кантралёрам штата Нью-Ёрк у 1848-49 гадах. Ён быў абраны віцэ-прэзідэнтам Злучаных Штатаў ў 1848 годзе ў якасці напарніка Тэйлара, і знаходзіўся на пасадзе з 1849 да самай смерці Тэйлара ў 1850 годзе, у разгар «крызісу 1850 года» над рабствам.

Як памяркоўны праціўнік рабства, Філмар выступаў супраць абаліцыяністкіх патрабаванняў, каб выключыць рабства з усёй тэрыторыі, набытай ЗША ў мексіканскай вайне. Замест таго, каб ён падтрымліваў Кампраміс 1850 года, у якім коратка скончыўся крызіс. У знешняй палітыцы Філмар падтрымаў экспедыцыю ваенна-марскога флоту ЗША для адкрыцця гандаля у Японіі, выступаў супраць французскай прысутнасці на Гаваях, і быў збянтэжаны экспедыцыяй Наўціска Лопеса на Кубе. Мілмар дамагаўся абрання на поўны тэрмін у 1852 годзе, але не атрымаў патрымкі для вылучэння партыі вігаў.

Пасля распаду партыі вігаў распаўся ў 1854-56 гадах, Філмар адмовіўся далучыцца да Рэспубліканскай партыі. Хоць кансерватыўныя вігі далучыліся да Амерыканскай партыі, палітычныя мэты якой былі антыімігрантскія і антыкаталіцкія погляды, аднак Філмар не далучыўся да Амерыканскай партыі. Амерыканская партыя вылучыла Філмара кандыдатам на пасаду прэзідэнта ў 1856 годзе, але ён заняў трэцяе месца на выбарах, абыйшоўшы кандыдата Рэспубліканскай партыі. Падчас амерыканскай грамадзянскай вайны, Філмар асудзіў раскол і падтрымаў заявы, што Саюз павінен быць захаваны сілай, калі гэта неабходна; але вельмі крытычна ставіўся да ваеннай палітыкі прэзідэнта Аўраама Лінкальна. Пасля вайны ён падтрымліваў рэканструкцыйную палітыку прэзідэнта Эндру Джонсана. Хоць многія гісторыкі і ўхваляюць стрыманую знешнюю палітыку Філмара, аднак ён падвяргаецца крытыцы за пагаршэнне напружанасці у адносінах паміж абаліцыяністамі і рабаўладальнікамі; і ў выніку ён знаходзіцца ў ніжняй дзясятцы гістарычнага рэйтынгу прэзідэнтаў Злучаных Штатаў, складзенага на падставе розных навуковых абследаванняў.

Філмар заснаваў Універсітэт Буфала і быў першым рэктарам. Ён таксама дапамог заснаваць Гістарычнае таварыства Буфала і Цэтральны шпіталь Буфала.

Крыніцы

правіць
  1. а б Millard Fillmore // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lundy D. R. Millard Fillmore // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #11895458X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  4. Find a Grave — 1996. Праверана 3 ліпеня 2024.
  5. Find a Grave — 1996. Праверана 26 чэрвеня 2024.
  6. Lundy D. R. The Peerage