Буфала (англ.: Buffalo [ˈbʌfəloʊ]) — горад у штаце Нью-Ёрк, другі па насельніцтве горад штата (пасля Нью-Ёрка), таксама ўжываецца і Бафала.

Горад
Буфала
Buffalo
Сцяг[d] Герб
Сцяг[d] Герб
BuffaloMontage1.jpg
Краіна
Штат
Каардынаты
Кіраўнік
Байран Браўн
Заснаваны
Плошча
136 км²
Вышыня цэнтра
183 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
272 632 чалавек (2000)
Агламерацыя
1 170 111 чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
+1 716
Паштовыя індэксы
14201–14280
Афіцыйны сайт
ci.buffalo.ny.us (англ.) 
Мянушка
«Горад добрых суседзяў»,
«Каралеўскі горад»,
«Горад нікелю»,
«Горад асвятлення»,
«Каралеўскі горад азёр»
Буфала на карце ЗША
Буфала (ЗША)
Буфала

292648 жыхароў (2000). Адміністрацыйны цэнтр акругі Эры. Эканамічны і культурны цэнтр агламерацыі Бафала-Ніягара (1,2 млн. жыхароў). Часам Бафала ўключаюць у так званую «Залатую падкову» (Голдэн-Хорсшу) - амаль мільённую агламерацыю, якая ахоплівае з захаду возера Антарыа і якая знаходзіцца большай сваёй часткай на тэрыторыі Канады.

Горад размешчаны на ўсходнім беразе возера Эры, аднаго з Вялікіх азёр, на правым беразе памежнай з Канадай ракі Ніягара, якая злучае возера Эры з возерам Антарыа.

Еўрапейскае паселішча з канца XVIII стагоддзя; бурны рост пачаўся з 1840-х пасля з'яўлення канала Эры; да канца XIX стагоддзя Бафала - адзін з найбуйнейшых гарадоў ЗША, найбуйнейшы ўнутраны порт краіны, цэнтр цяжкой і харчовай прамысловасці. Але да сярэдзіны XX стагоддзя значэнне гандлёвага шляху па канале Эры ўпала, а з ім і прамысловае значэнне горада. Зараз Бафала - гэта перш за ўсё культурны, фінансавы, адукацыйны і медыцынскі цэнтр. Перавод вытворчасці рэзка палепшыў экалагічную сітуацыю ў горадзе; у 2005 годзе горад увайшоў у тройку самых чыстых гарадоў краіны.

Гарады-пабрацімыПравіць

СпасылкіПравіць