Уільям Руфус Кінг
Уільям Руфус Дывэйн Кінг (англ.: William Rufus DeVane King, 7 красавіка 1786 — 18 красавіка 1853) — амерыканскі палітык, член Дэмакратычнай партыі, віцэ-прэзідэнт ЗША ў 1853 годзе.
Уільям Руфус Кінг William R. King | ||||
![]() | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
4 сакавіка — 18 красавіка 1853 | ||||
Прэзідэнт | Франклін Пірс | |||
Папярэднік | Мілард Філмар | |||
Пераемнік | пасада вакантная Джон Брэкінрыдж | |||
| ||||
6 мая 1850 — 20 снежня 1852 | ||||
Папярэднік | Дэвід Атчысан | |||
Пераемнік | Дэвід Атчысан | |||
1 ліпеня 1836 — 4 сакавіка 1841 | ||||
Папярэднік | Джон Тайлер | |||
Пераемнік | Сэмюэл Саўзард | |||
| ||||
1 ліпеня 1848 — 20 снежня 1852 | ||||
Папярэднік | Артур Бэгбі | |||
Пераемнік | Бенджамін Фітцпатрык | |||
14 снежня 1819 — 15 красавіка 1844 | ||||
Папярэднік | пасада заснавана | |||
Пераемнік | Дыксан Льюіс | |||
| ||||
4 сакавіка 1811 — 4 лістапада 1816 | ||||
Папярэднік | Томас Кенэн | |||
Пераемнік | Чарльз Хукс | |||
Партыя | ||||
Адукацыя | ||||
Дзейнасць | палітык, адвакат, дыпламат, рабаўладальнік | |||
Нараджэнне | 7 красавіка 1786[1][2][…] | |||
Смерць | 18 красавіка 1853[1][2][…] (67 гадоў) | |||
Пахаванне | ||||
Аўтограф | ![]() | |||
БіяграфіяПравіць
Кінг нарадзіўся ў 1786 годзе ў Семпсан-Кантры, Паўночная Караліна. У 1803 годзе ён скончыў Універсітэт Паўночнай Караліны ў Чапел-Хіл і ў 1806 заняўся адвакацкай практыкай у Клінтане. З 1807 па 1809 ён быў членам Палаты абшчын Паўночнай Караліны, а ў 1810 годзе служыў гарадскім юрысконсультам у Уілмінгтане. У перыяд з 1811 па 1816 Кінг тройчы абіраўся ў Палату прадстаўнікоў Кангрэса ЗША. Пасля гэтага ён адправіўся ў Еўропу, дзе служыў дыпламатам у Неапалі, а затым у Санкт-Пецярбургу. Вярнуўшыся ў 1818 годзе ў Злучаныя Штаты, ён стаў рабаўладальнікам на буйной баваўнянай плантацыі.
Кінг прыняў удзел у канферэнцыі па арганізацыі сістэмы ўлады штата Алабама. У 1819 годзе пасля адукацыі штата ён быў абраны сенатарам ад Алабамы, стаўшы прадстаўніком Дэмакратычна-рэспубліканскай партыі. Пазней ён пераабіраўся ў Сенат ў 1822, 1828, 1834 і 1841 гадах, а ў Кангрэсе 24-га і 27-га скліканняў займаў пасаду выконваючага абавязкі старшыні Сената. У перыяд з 1844 па 1846 Кінг з’яўляўся паслом Злучаных Штатаў у Францыі.
У 1852 годзе ён быў абраны віцэ-прэзідэнтам, аднак з-за праблем са здароўем прысяга, якая адбылася ў сакавіку 1853 г., была праведзена на Кубе, дзе ён у гэты час праходзіў лячэнне. У красавіку Кінг вярнуўся на сваю плантацыю ў Алабаме, дзе неўзабаве памёр ад сухотаў. На пасадзе віцэ-прэзідэнта ён знаходзіўся ўсяго 45 дзён.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 William Rufus de Vane King // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 William R. King // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 William Rufus Devane King // NCpedia Праверана 9 кастрычніка 2017.
СпасылкіПравіць
- Біяграфія на сайце Biographical Directory of the United States Congress (англ.)