Уільям Генры Гарысан
Уільям Генры Гарысан (Ха́рысан; англ.: William Henry Harrison, 9 лютага 1773, акруга Чарльз Сіці, штат Віргінія — 4 красавіка 1841) — амерыканскі ваеначальнік, палітык і дзевяты прэзідэнт Злучаных Штатаў (з 4 сакавіка па 4 красавіку 1841 г.). Гарысан знаходзіўся на пасадзе самы непрацяглы час з усіх прэзідэнтаў ЗША: захварэў падчас інаўгурацыйнай прамовы, памёр роўна праз месяц пасля прыняцця прысягі.
Гарысан быў апошнім прэзідэнтам, які нарадзіўся да Вайны за незалежнасць і быў ў вялікабрытанскім падданстве.
БіяграфіяПравіць
Бацька Гарысана быў віргінскім плантатарам, актыўна ўдзельнічаў у амерыканскай палітыцы, у прыватнасці, падпісаў Дэкларацыю незалежнасці ў 1776 годзе, а ў 1781—1784 гадах быў губернатарам свайго штата.
Сам Уільям Генры з 1791 служыў у арміі, ваяваў на мяжы з індзейцамі і быў ад’ютантам у генерала Уэйна. Удзельнічаў у вайне за Агаё ў 1795 годзе. У 1798 годзе выйшаў у адстаўку і заняўся палітыкай. Быў першым губернатарам Індыяны (тады яшчэ не штата, а тэрыторыі, 1800—1813). На гэтай пасадзе займаўся пашырэннем паселішчаў англа-амерыканцаў і пакупкай зямель у індзейцаў, гэта выклікала пратэст апошніх і антыамерыканскі вайсковы выступ на чале з правадыром Тэкумсе.
Гарысан праславіўся як нацыянальны герой ў 1811 годзе, разграміўшы індзейцаў ў бітве пры Тыпекану, за што быў сам празваны «Тыпекану» або «Стары Тыпекану». У 1812 годзе ён камандаваў усімі сіламі дзяржавы супраць канфедэрацыі Тэкумсе (якога падтрымлівалі англічане падчас англа-амерыканскай вайны 1812—1814 гадоў) і разбіў яго на рэчцы Тэмзе на тэрыторыі Канады; Тэкумсе загінуў у гэтай бітве.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 William Henry Harrison // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 William Henry Harrison // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118982788 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
Папярэднік: Марцін Ван Бюрэн |
Прэзідэнт ЗША 4 сакавіка—4 красавіка 1841 |
Пераемнік: Джон Тайлер |