Рычард Мілхаўс Ніксан
Рычард Мілхаўс Ніксан (англ.: Richard Milhous Nixon; 9 студзеня 1913, Іорба-Лінда, штат Каліфорнія — 22 красавіка 1994) — палітычны і дзяржаўны дзеяч ЗША, 37-ы прэзідэнт ЗША.
Рычард Мілхаўс Ніксан Richard Milhous Nixon | ||||
![]() | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
20 студзеня 1969 — 9 жніўня 1974 | ||||
Папярэднік | Ліндан Джонсан | |||
Пераемнік | Джэральд Форд | |||
| ||||
1953 — 1961 | ||||
Папярэднік | Олбен Барклі | |||
Пераемнік | Ліндан Джонсан | |||
Партыя | ||||
Адукацыя | ||||
Дзейнасць | палітык, дзяржаўны дзеяч | |||
Член у | ||||
Веравызнанне | квакеры | |||
Нараджэнне | 9 студзеня 1913[2][3][…] | |||
Смерць | 22 красавіка 1994[2][3][…] (81 год) | |||
Пахаванне | ||||
Бацька | Фрэнсіс Ніксан[d] | |||
Маці | Хана Мілхаўз Ніксан[d] | |||
Жонка | Пэт Ніксан | |||
Дзеці | Трыша Ніксан Кокс[d] і Джулі Ніксан Айзенхаўэр[d] | |||
Сайт | nixonlibrary.gov | |||
Ваенная служба | ||||
Род войскаў | Ваенна-марскія сілы ЗША[1] | |||
Званне | lieutenant commander[d][1] | |||
Бітвы | ||||
Аўтограф | ![]() | |||
Узнагароды | ||||
БіяграфіяПравіць
Скончыў у 1937 годзе ўніверсітэта Дзьюка (г. Дарэм). займаўся юрыдычнай практыкай. У 1942-46 гадах афіцэр ВМС ЗША. З 1947 года член палаты прадстаўнікоў ад Рэспубліканскай партыі, у 1951-53 гадах сентар. У 1953-61 гадах віцэ-прэзідэнт ЗША ў адміністрацыі Дуайта Эйзенхаўэра. У 1960 прайграў прэзідэнцкія выбары Джону Кенэдзі, у 1962 беспаспяхова ўдзельнічаў у выбарах губернатара Каліфорніі. У 1968 выйграў прэзідэнцкія выбары на платформе, якая імкнулася аб’яднаць «маўклівую большасць» кансерватыўнага электарату, што выступаў супраць контркультуры і сацыяльных хваляванняў 1960-ых. Урад Ніксана палепшыў адносіны з Кітаем (1972), падпісаў Парыжскае пагадненне 1973 года пра спыненне вайны і аднаўленне міру ў В’етнаме, заключыў шэраг дагавароў з СССР пра абмежаванне стратэгічных узбраенняў, прадухіленне ядзернай вайны, супрацоўніцтва ў розных галінах навукі, тэхнікі, культуры (1972-74). Першы прэзідэнт ЗША, які наведаў Беларусь (1 ліпеня 1974). 9 жніўня 1974 года добраахвотна пайшоў у адстаўку (першы выпадак у гісторыі ЗША) перад пагрозай імпічменту з-за палітычнага скандалу па справе «Уотэргейт». У 1974 годзе амнісціраваны Дж. Фордам. Аўтар кніг «Мемуары» (1978), «Ніякіх больш В’етнамаў» (1985), інш.
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 1,8 1,9 http://bioguide.congress.gov/scripts/biodisplay.pl?index=N000116
- ↑ 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 3,0 3,1 Richard Nixon // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 4,0 4,1 Richard Nixon // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11858832X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11858832X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.