Сядзіба Грабоўскіх (Цеалін)
Сядзіба Грабоўскіх — сядзібна-паркавы комплекс у в. Цеалін Ваўкавыскага раёна.
Славутасць | |
Сядзіба Грабоўскіх |
---|
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6e/Tealin%2C_Grabo%C5%ADski._%D0%A2%D1%8D%D0%B0%D0%BB%D1%96%D0%BD%2C_%D0%93%D1%80%D0%B0%D0%B1%D0%BE%D1%9E%D0%BA%D1%96_%281943%29.jpg/220px-Tealin%2C_Grabo%C5%ADski._%D0%A2%D1%8D%D0%B0%D0%BB%D1%96%D0%BD%2C_%D0%93%D1%80%D0%B0%D0%B1%D0%BE%D1%9E%D0%BA%D1%96_%281943%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/31/Tealin%2C_Grabo%C5%ADski._%D0%A2%D1%8D%D0%B0%D0%BB%D1%96%D0%BD%2C_%D0%93%D1%80%D0%B0%D0%B1%D0%BE%D1%9E%D0%BA%D1%96_%281943%29_%282%29.jpg/220px-Tealin%2C_Grabo%C5%ADski._%D0%A2%D1%8D%D0%B0%D0%BB%D1%96%D0%BD%2C_%D0%93%D1%80%D0%B0%D0%B1%D0%BE%D1%9E%D0%BA%D1%96_%281943%29_%282%29.jpg)
Захаваліся 2 мураваныя сядзібныя дамы (перабудаваны ў 1940-я гады для санаторыя).
Парк пейзажнага тыпу з элементамі рэгулярнай планіроўкі. З поўначы і ўсходу абмежаваны 2 каналамі, якія запаўняюцца вадой р. Рось. Мае трохчасткавую кампазіцыю. Першая частка — на вяршыні ўзгорка, паміж 2 сіметрычна пастаўленымі сядзібнымі дамамі, уяўляе сабой партэр з кветнікамі, кустамі, адзіночнымі пасадкамі дрэў. Другая частка — на пакатых схілах узгорка. Тут на розных узроўнях праходзяць 3 паўкальцавыя алеі, аб’яднаныя лесвіцамі, якія вядуць да партэра. Трэцяя частка, размешчаная ў нізкай пойме ракі і абмежаваная каналамі, мае маляўнічую планіроўку з шырокімі палянамі і групамі дрэў. Пераважаюць лісцевыя пароды — клён, ліпа. Цэнтр кампазіцыі — галоўная алея, якая пачынаецца ад вяршыні ўзгорка, праходзіць перпендыкулярна паўкальцавым алеям праз усю паркавую тэрыторыю, аб’ядноўваючы 3 яе часткі.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Сядзіба Грабоўскіх (Цеалін) на сайце Глобус Беларусі (руск.)