Сяда

горад у Літве
(Пасля перасылкі з Сяды)

Сяда (літ.: Seda, традыцыйная беларуская назва — Сяды) — горад у паўночнай Літве, у Мажэйкейскім раёне Цяльшэйскага павета, за 24 км на паўднёвы ўсход ад Мажэйкея. Колькасць насельніцтва складае каля 1,2 тыс. чалавек. Адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Жамойць.

Горад
Сяда
літ.: Seda
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Сяды
Горад з
Вышыня цэнтра
129 м і 110 м
Насельніцтва
  • 869 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+370) 458
Паштовыя індэксы
LT-89051
Сяда на карце Літвы
Сяда (Літва)
Сяда

Гісторыя правіць

Упершыню Сяды ўзгадваюцца ў гістарычных крыніцах у XIII стагоддзі. З XV стагоддзя каля горада праходзіла мяжа паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Лівонскім ордэнам. У 1655 годзе Сяды атрымалі прывілей на правядзенне кірмашоў. Паселішча хутка развівалася, таму што мела важнае гандлёвае значэнне на шляху паміж Лівоніяй і Жамойцю. У 1780 годзе Сяды атрымалі магдэбургскае права. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Сяды трапілі ў склад Расійскай імперыі. Пасля паўстання 1831 года паселішча было канфіскавана ў іх гаспадароў Сапегаў і стала дзяржаўным уладаннем.

У 1950 годзе Сяда паўторна атрымала гарадскія правы.

Зноскі

Спасылкі правіць