Сямён Абрамавіч Сямёнаў-Менэс

Сямён Абрамавіч Сямёнаў-Менэс (руск.: Семёнов-Менес Семён Абрамович; 1895 Гродна — 1972, Масква) — адзін з вядучых савецкіх майстроў кінаплаката і кінарэкламы.

Сямён Абрамавіч Сямёнаў-Менэс
Дата нараджэння 1895
Месца нараджэння
Дата смерці 1972
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак

Біяграфія правіць

У 1915—1918 гг. вучыўся ў Харкаўскім мастацкім вучылішчы. У 1919—1925 гг. працаваў у Украінскіх «вокнах РОСТА». Распісваў агітцягнік і агітпароходы. З 1925 года жыў у Маскве. Афармляў тэатральныя пастаноўкі. Прымаў удзел у афармленні міжнародных выстаў. У 1950-я афармляў павільёны на Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы ў Маскве. У 1960-я гг. афармляў павільён «Навука» на Выставе дасягненняў народнай гаспадаркі. У 1966—1967 гг. прымаў удзел у афармленні Музея К. Цыялкоўскага ў Калузе.

Зноскі

Спасылкі правіць