Сямён Захаравіч Фрадкін
Сямён Захаравіч (Залманавіч[1]) Фра́дкін (27 снежня 1932, Дуброўна, Віцебская вобласць 25 студзеня 2007, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне анкалогіі, заснавальнік школы навук па гіпертэрміі і гіперглікеміі ў анкалогіі. Навуковая ступень доктара медыцынскіх навук прысвоена ў 1977 г., прафесара — у 1979 г.
Сямён Захаравіч Фрадкін | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 снежня 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 студзеня 2007 (74 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач |
Навуковая сфера | медыцына і анкалогія |
Месца працы | Беларускі навукова-даследчы інстытут анкалогіі і медыцынскай радыялогіі |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў Смаленскі медыцынскі інстытут у 1955 г. Працаваў хірургам у гарадской бальніцы і выкладаў у медыцынскім вучылішчы ў горадзе Пракоп'еўск Кемераўскай вобласці[2]. З 1959 года працаваў у Інстытуце ўдасканалення ўрачоў у горадзе Навакузнецк (Расія). У 1962 годзе скончыў аспірантуру, у 1964 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1965—1966 гг. працаваў загадчыкам аддзялення экстрапаральнага кровазвароту 5-й клінічнай бальніцы Мінска. 1966 года — у Беларускім навукова-даследчым інстытуце анкалогіі і медыцынскай радыялогіі (з 1972 года — загадчык лабараторыі).
Навуковая дзейнасць
правіцьС. З. Фрадкіну належаць навуковыя працы па камбінаваным і хірургічным лячэнні злаякасных пухлін, інтэнсіўнай тэрапіі, рэанімацыі і анестэзіялогіі ў клінічнай анкалогіі; па праблемах кіравальнай штучнай гіпертэрміі і гіперглікеміі ў мнагакампанентным лячэнні злаякасных новаўтварэнняў. Аўтар 484 навуковых работ, у тым ліку 10 манаграфій[2]. Падрыхтаваў 23 кандыдаты і дактары навук[2]. Удзельнік шматлікіх міжнародных форумаў у Італіі (1996, 2001, 2005), Германіі (1997, 2007), Маскве (2000), Нарвегіі (2002) і інш[2].
Аўтар прац «Операционный риск и интенсивная терапия в онкологической клинике» (1976 г.), «Гипертермия и гиперглинемия в онкологии» (1987 г.), «Клиническая онкология» (у сааўтарстве ,2003), «Современное состояние гипертермической онкологии и тенденции ее развития» (2004), «Перспективы применения компьютеризированных систем для гипертермии» (у сааўтарстве, 2004) і інш.
С. З. Фрадкіну належыць шэраг аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на спосабы дыягностыкі і лячэння хвароб[3].
Узнагароды і прэміі
правіць- Медаль «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Іліча Леніна» (1970)
- Медаль «Ветэран працы» (1986)
- Дзяржаўная прэмія Беларусі (1988)
- Грамата вярхоўнага Савета БССР (1978)
- Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1997)
- Знак «Выдатнік аховы здароўя СССР» (1980)
Зноскі
- ↑ Фрадкин Семён Захарович — Биография(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ а б в г Памяти Семёна Захаровича Фрадкина Архівавана 14 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ База патентов Беларуси(недаступная спасылка)
Літаратура
правіць- Фрадкін Сямён Захаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 450. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
Спасылкі
правіць- Фрадкин Семён Захарович — Биография(недаступная спасылка) (руск.)
- Памяти Семёна Захаровича Фрадкина Архівавана 14 сакавіка 2016. (руск.)