Сяргей Іванавіч Літвін

Сяргей Іванавіч Літвін (нар. 14 верасня 1960, в. Гліняны Гродзенскага раёна) — беларускі палітык.

Сяргей Іванавіч Літвін
Нараджэнне 14 верасня 1960(1960-09-14) (63 гады)
Дзейнасць палітык, выкладчык

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці «Інжынер-механік».

Працаваў майстрам вытворчага навучання Сапоцкінскага сельскага прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 44, майстрам вытворчага навучання, старшынёй прафкама навучэнцаў, ваенным кіраўніком Скідзельскага сярэдняга прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 199 механізацыі сельскай гаспадаркі, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Скідзельскага сярэдняга прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 199 сельскагаспадарчай вытворчасці, намеснікам дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце ўстановы адукацыі «Скідзельскае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 199 сельскагаспадарчай вытворчасці», дырэктарам установы адукацыі «Скідзельскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй».

З’яўляўся дэпутатам Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[1].

Зноскі