Сяргей Ігаравіч Дубаенка

беларускі футбаліст і трэнер

Сяргей Дубаенка (нар. 27 чэрвеня 1986, Мінск) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам мар’інагорскай «Вікторыі».

Футбол
Сяргей Дубаенка
Поўнае імя Сяргей Ігаравіч Дубаенка
Нарадзіўся 27 чэрвеня 1986(1986-06-27)[1] (37 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 178 см
Вага 71 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Вікторыя
Пасада галоўны трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2007 Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 42 (1)
2008 Беларусь Дарыда (Ждановічы) 25 (0)
2009 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 0 (0)
2010 Беларусь Верас (Нясвіж) 15 (0)
2011—2013 Беларусь Славія (Мазыр) 49 (1)
2020—2022 Беларусь Вікторыя (Мар’іна Горка) 27 (2)
Трэнерская кар’ера
2021— Беларусь Вікторыя (Мар’іна Горка)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 жніўня 2023.

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў кар’еру ў мінскай «Зорцы-БДУ», потым гуляў у розных клубах, пераважна ў Першай лізе.

З 2011 года гуляў за мазырскую «Славію», якой дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2013 рэдка з’яўляўся ў асноўным складзе. Па заканчэнні сезона (у якім «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе) пакінуў мазырскі клуб і завяршыў прафесійную кар’еру.

У 2020 годзе далучыўся да другалігавай мар’інагорскай «Вікторыі». У 2021 годзе стаў таксама галоўным трэнерам каманды.

Дасягненні правіць

Палітычныя погляды правіць

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[3][4].

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2005 Д1 Зорка-БДУ   5 0
2006 Д2 Зорка-БДУ   23 0
2007 Д2 Зорка-БДУ   14 1
2008 Д1 Дарыда   25 0
2009 дубль Нафтан   6 2
2010 Д2 Верас   15 0
2011 Д2 Славія   21 1
2012 Д1 Славія   20 0
2013 Д1 Славія   8 0
2020 ДЗ Вікторыя   15 2
2021 ДЗ Вікторыя   11 0
2022 ДЗ Вікторыя   1 0

Крыніцы правіць

  1. https://championship.abff.by/players/2350
  2. https://www.pressball.by/footballstat/sergey_duboenko/
  3. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  4. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.