Сяргей Аляксандравіч Ігумнаў

(Пасля перасылкі з Сяргей Ігумнаў)

Сяргей Аляксандравіч Ігумнаў (нар. 11 лістапада 1967Мінск) — беларускі урач-псіхіятр. Доктар медыцынскіх навук (2000), прафесар (2003).

Сяргей Аляксандравіч Ігумнаў
Дата нараджэння 11 лістапада 1967(1967-11-11) (56 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці псіхіятр
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (2000)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Педыятрыя», 1990), Дзяржаўны навуковы цэнтр Расійскай Федэрацыі — Інстытут біяфізікі (дактарантура, спецыяльнасці «Псіхіятрыя», «Радыебіялогія», 1999).

Працаваў у Рэспубліканскім дыспансеры радыяцыйнай медыцыны (Мінск, 1991—1995), Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (1995—2002), Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2002—2003), Навукова-даследчым інстытуце медыка-сацыяльнай экспертызы і рэабілітацыі (Мінск, 2004—2005, загадчык лабараторыі), Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (2005—2009, загадчык кафедры судовай медыцыны), Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры псіхічнага здароўя (Мінск, 2009—2012, дырэктар), Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (2013, лячэбны факультэт, кафедра псіхіятрыі, наркалогіі і медыцынскай псіхалогіі, прафесар), Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (2005—2009, 2013—2014), медыцынскім цэнтры «Лодэ» (Мінск, з 2015, урач-псіхатэрапеўт), Нацыянальным навуковым цэнтры наркалогіі — філіял Нацыянальнага медыцынскага даследчага цэнтра псіхіятрыі і наркалогіі імя У. П. Сербскага (Масква, 2016—2018, загадчык аддзялення псіханаркалогіі), Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка (2003—2004 і з 2018, Інстытут псіхалогіі, кафедра клінічнай і кансультатыўнай псіхалогіі, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: праблема распрацоўкі методык дыягностыкі, экспертызы і рэабілітацыі пацыентаў розных узроставых груп, якія пакутуюць на псіхічныя расстройствы і паводзінскія дэвіяцыі; вывучэнне аддаленых нейрабіялагічных, нейрапсіхіятрычных і псіхалагічных наступстваў тэхнагенных аварый.

Узнагароды правіць

Ганаровыя граматы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (1999, 2007), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2003), прэмія НАН Беларусі (2011).

Бібліяграфія правіць

  • Психическое развитие детей, подвергшихся антенатальному облучению в связи с аварией на Чернобыльской АЭС (проспективное исследование) : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 14.00.18 / Сергей Александрович Игумнов. — Москва, 1999.
  • Антенатальное облучение: нейропсихиатрические аспекты : монография / С. А. Игумнов, В. В. Дроздович. — Москва, 2002.
  • Клиника и психология девиантного поведения : монография / А. Ю. Егоров, С. А. Игумнов. — Санкт-Петербург, 2010.
  • Расстройства поведения у подростков : монография / А. Ю. Егоров, С. А. Игумнов. — Санкт-Петербург, 2005.
  • Стресс и стресс-зависимые заболевания : монография / С. А. Игумнов, В. А. Жебентяев. — Санкт-Петербург, 2011.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Ігумнаў Сяргей Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1.— С. 393.
  • Игумнов Сергей Александрович // Руководители, заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования (1931—2006). — Минск, 2006. — С. 58—59.