Сяргей Барысавіч Вольф
Сяргей Барысавіч Вольф (нар. 3 жніўня 1961, г. Гродна) — беларускі ўрач-фтызіятр. Доктар медыцынскіх навук (2010), прафесар (2016).
Сяргей Барысавіч Вольф | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 жніўня 1961 (63 гады) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў Куйбышаўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбна-прафілактычная справа», 1984), Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (аспірантура, 1994).
Працаваў у Закаўказскай ваеннай акруге (г. Поці, зенітна-ракетная брыгада, 1984—1991, начальнік медыцынскага пункта), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1991, прафесар кафедры фтызіяпульманалогіі, у 2002—2013 — загадчык кафедры, з 2013 — прарэктар па лячэбнай рабоце, з 2014 — прарэктар па навуковай рабоце).
Навуковыя інтарэсы: патагенетычная тэрапія хворых туберкулёзам; негатыўныя рэакцыі на процітуберкулёзныя прэпараты і іх карэкцыя.
Зноскі
Літаратура
правіць- Осложнения полихимиотерапии туберкулеза: клинико-патогенетические аспекты, прогнозирование и профилактика : диссертация … доктора медицинских наук : 14.00.26 : защищена 24.06.2010 : утверждена 22.12.2010 / Вольф Сергей Борисович. — Гродно, 2010.
- Вольф Сергей Борисович (к 60-летию со дня рождения) : биобиблиографический указатель. — Гродно, 2021.
- Вольф Сергей Борисович // Заведующие кафедрами и профессора Гродненского государственного медицинского (института) университета (1958—2003) : биографический справочник. — Гродно, 2003. — С. 192—193.
- Вольф Сергей Борисович // Профессора и доктора наук Гродненского государственного медицинского университета, [1958―2013 / В. А. Снежицкий, Е. М. Тищенко]. — Гродно, 2013. — С. 65—67.
- Вольф Сергей Борисович // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 470—471.