Сяргей Валер’евіч Мазякін
Сяргей Мазякін (руск.: Сергей Мозякин; 30 сакавіка 1981, Яраслаўль, СССР) — расійскі хакеіст, нападнік магнітагорскага клуба «Металург» і зборнай Расіі. Заслужаны майстар спорту Расіі (2009). Добра вядомы дзякуючы сваёй выніковасцю.
Сяргей Мазякін | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Пазіцыя | Крайні нападаючы | |||||||||||||||
Рост | 180 см | |||||||||||||||
Вага | 87 кг | |||||||||||||||
Хват | правы | |||||||||||||||
Грамадзянства | Расія | |||||||||||||||
Нарадзіўся |
30 сакавіка 1981 (43 гады)
|
|||||||||||||||
Драфт НХЛ | У 2002 годзе выбраны ў 9 раўндзе пад агульным 263-м нумарам клубам «Каламбус Блю Джэкетс» | |||||||||||||||
Кар’ера | ||||||||||||||||
Гульнявая кар’ера | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Міжнародныя медалі | ||||||||||||||||
|
Кар’ера
правіцьУ маладыя гады Сяргей выступаў у канадскім клубе «Валь-д’Ор Фарорс». У 2002 годзе быў задрафтаваны ў дзявятым раўндзе пад нумарам 263 за клуб «Каламбус Блю Джэкетс». У расійскай лізе дэбютаваў у сезоне 2000—2001 гадоў за маскоўскі ЦСКА, за які правёў некалькі сезонаў.
З 2006 года на працягу пяці гадоў Сяргей выступаў у складзе мыцішчанскага «Атланта», дзе быў капітанам каманды і заваяваў мноства індывідуальных узнагародаў. З 2011 года з’яўляецца іграком магнітагорскага «Металурга». У лютым 2013 года падоўжыў кантракт з клубам на пяць гадоў да канца сезону 2017—2018 гадоў[1].
У сезоне 2013—2014 гадоў стаў уладальнікам Кубка Гагарына.
Міжнародная
правіцьСяргей з’яўляецца сталым членам зборнай Расіі. Разам са зборнай станавіўся чэмпіёнам свету 2008 года і 2009 года.
Дасягненні
правіць- Чэмпіён свету: 2008, 2009
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету: 2010
- Уладальнік Кубка Гагарына: 2014
Зноскі
- ↑ Moziakin vyrovnal rekord Marcela Hossu a predĺžil o štyri roky zmluvu Архівавана 11 студзеня 2014.. Hokej.sk
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сяргей Валер’евіч Мазякін
- Старонка на афіцыйным сайце КХЛ