Сяргей Васільевіч Тарасевіч
Сяргей Васільевіч Тарасевіч (24 ліпеня 1949, в. Ляўкі, Пружанскі раён — 23 сакавіка 2021) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Сяргей Васільевіч Тарасевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
24 ліпеня 1949[1] |
||||||
Смерць | 23 сакавіка 2021[1] (71 год) | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьПрацоўную біяграфію ён пачаў у 1968 годзе шафёрам калгаса «Шлях Леніна» Пружанскага раёна[3].
Пасля службы ў радах Савецкай Арміі. У 1970—1983 гадах у тым жа калгасе прайшоў шлях ад інжынера па тэхніцы бяспекі да старшыні калгаса. У 1983 годзе быў прызначаны дырэктарам саўгаса «Савецкі» Пружанскага раёна, а з 1989 па 1998 гады займаў пасады Пружанскім райвыканкаме. З 1989 па 1994 гады ён быў старшынёй Пружанскага раённага Савета народных дэпутатаў, з 1994 па 1998 — старшынёй Пружанскага раённага выканаўчага камітэта[3].
З 1999 па 2003 гады працаваў генеральным дырэктарам прыватнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Фермерская гаспадарка „Ніва“». З 2003 па 2009 ён узначальваў Пружанскую раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. З 2009 года на пенсіі[3].
Памёр 23 сакавіка 2021 года[3].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалём «За вайсковую доблесць», Ганаровымі граматамі ЦК КПСС, Вярхоўнага Савета СССР, Савета Міністраў СССР[3].
Удастоены звання «Ганаровы грамадзянін Пружанскага раёна» (2015) за вялікі асабісты ўнёсак у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна[4].
Зноскі
- ↑ а б в г https://web.archive.org/web/20210509181020/https://pruzhany.net/pamyat.html
- ↑ а б в https://pruzhany.net/pamyat.html
- ↑ а б в г д 23.03.2021г умер бывший Председатель Пружанского райисполкома, Почетный гражданин Пружанского района Архівавана 9 мая 2021.
- ↑ Прысвоеныя званні «Ганаровы грамадзянін Пружанскага раёна» Архівавана 17 верасня 2021.