Сяргей Дзмітрыевіч Дзянісаў

Сяргей Дзмітрыевіч Дзянісаў (нар. 1954) — беларускі вучоны-медык, спецыяліст у галіне анатоміі. Кандыдат медыцынскіх навук (1981), прафесар (1993). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1994).

Сяргей Дзмітрыевіч Дзянісаў
Дата нараджэння 1954
Месца нараджэння
Род дзейнасці урач, анатам, навуковец, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук[2] (1981)
Навуковае званне
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»

Біяграфія

правіць

Намеснік старшыні нацыянальнага камітэта па біяэтыцы, старшыня камітэта па біяэтыцы БДМУ, член савета педыятрычнага факультэта, член навукова-метадычнай рады ўніверсітэта. Член грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

Навуковая дзейнасць

правіць

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў: вывучэнне эвалюцыі вегетатыўнай нервовай сістэмы ў чалавека і жывёл у норме і пры ўздзеянні пашкоджвальных фактараў, варыянтная і клінічная анатомія, праблемы біямедыцынскай этыкі, сучасныя аспекты навуковай арганізацыі навучальнага працэсу.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Кто есть кто в Республике Беларусь. 2001. Т. 2. — Мн., 2001. — С. 189.
  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 18. Кн. 1. — Мн., 2004. — С. 380.