Сяргей Уладзіміравіч Жумар
Сяргей Уладзіміравіч Жумар (10 лістапада 1958, Мінск —19 мая 2021) — беларускі гісторык-архівіст, кандыдат гістарычных навук.
Сяргей Уладзіміравіч Жумар | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 лістапада 1958 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 мая 2021 (62 гады) |
Род дзейнасці | архівіст |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (1996) |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфічныя звесткі
правіцьНарадзіўся ў Мінску ў 1958 годзе ў сям'і настаўніка. Працаваў архівістам, у прыватнасці, у Беларускім навукова-даследчым інстытуце дакументазнаўства і архіўнай справы, быў намеснікам дырэктара.
Навуковая дзейнасць
правіцьЯго кандыдацкая прысвечана акупацыйнаму друку ў Беларусі, пасля выйшла асобнай кнігай («Акупацыйны друк на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны», 2000).
Аўтар некалькіх прац па дакументазнаўстве і справаводстве, суаўтар даведніка «Дакументы па гісторыі Беларусі ў „асаблівай тэчцы Сталіна“», адзін са складальнікаў дакументальных збораў «Архіўная справа на Беларусі (1921—1995)», «Трасцянец», «Judenfrej! Свабодна ад яўрэяў!», «Гісторыя Мінскага гета ў дакументах», «Ваеннапалонныя. 1941—1953» (2002), «Масюкоўшчына. Шталаг 352» ды інш.
Доўгі час хварэў на цукровы дыябет. Памёр ад кавіднай інфекцыі[1].
Зноскі
Спасылкі
правіць- Біяграфія на сайце БелНДІДАС Архівавана 26 мая 2021.