Сяргей Аляксандравіч Жыгалка

(Пасля перасылкі з Сяргей Жыгалка)

Сяргей Жыгалка (нар. 28 сакавіка 1989 года, Мінск) — беларускі шахматыст, гросмайстар (2007). Трохразовы чэмпіён Беларусі, чэмпіён Еўропы і свету ў сваёй узроставай катэгорыі.

Сяргей Аляксандравіч Жыгалка
Sergei Zhigalko.jpg
Краіны: Flag of Belarus.svg Беларусь
Дата нараджэння: 28 сакавіка 1989(1989-03-28) (31 год)
Месца нараджэння:
Званне:
Максімальны рэйтынг: 2696 (верасень 2011)
Актуальны рэйтынг: 2 572 (жнівень 2020)[1]
Асабістая картка [1] на сайце ФІДЭ
Commons-logo.svg Сяргей Аляксандравіч Жыгалка на Вікісховішчы

Кар’ераПравіць

Сяргей Жыгалка перамагаў на чэмпіянаце Еўропы і чэмпіянаце свету да 14 гадоў 2003 года, а таксама на чэмпіянаце Еўропы да 18 гадоў 2006 года.

У 2007 годзе ўпершыню выступіў на кубку свету ФІДЭ, дзе выбыў у першым туры. У 2009 годзе на тайбрэйку саступіў першае месца маладзёжнага чэмпіяна свету Максіму Ваш’е-Ляграву[2].

Чэмпіён Беларусі 2009, 2012 і 2013 гадоў[3][4].

У 2011 годзе заняў 5-е месца на чэмпіянаце Еўропы і заваяваў права ўдзелу ў кубку свету, дзе саступіў у першым коле Антону Філіпаву. У 2011 і 2012 гадах перамог на Адкрытым чэмпіянаце Баку[5].

На кубку свету-2015 дайшоў да другога кола, дзе саступіў Весяліну Тапалаву. Праз два гады ў першым коле прайграў Юрыю Кузубаву, пазней стаў чэмпіёнам Еўропы па бліцы ў Катавіцах[6].

Камандныя спаборніцтвыПравіць

Сяргей Жыгалка выступаў за нацыянальную зборную на Алімпіядзе, чэмпіянаце свету, Еўропы і дзіцячай Алімпіядзе.

Сям’яПравіць

Мае брата Андрэя, таксама гросмайстра.

Зноскі

  1. ratings.fide.com Праверана 2 жніўня 2020.
  2. Interview with the World Junior Champion 2009. ChessBase. Праверана 25 ліпеня 2015.
  3. The Week in Chess 898. The Week In Chess. Mark Crowther. Праверана 25 ліпеня 2015.
  4. Championship BLR men 2013. FIDE. Праверана 25 ліпеня 2015.
  5. Sergei Zhigalko takes another trophy in Baku. Chessdom. Праверана 30 верасня 2015.
  6. Maksim Vavulin and Sergei Zhigalko winners of European Rapid & Blitz Chess Championships. Chessdom (18 снежня 2017). Праверана 27 снежня 2017.

СпасылкіПравіць