Чэмпіянат Беларусі па шахматах
Чэмпіяна́т Белару́сі па ша́хматах — штогадовае спартыўнае спаборніцтва, якое ладзіцца Міністэрствам спорту і турызму супольна з «Беларускай федэрацыяй шахмат». З'яўляецца адборачным этапам да асабістага чэмпіянату Еўропы.
Гісторыя
правіцьПершы чэмпіянат Беларусі па шахматах адбыўся ў межах Усебеларускага шахматнага сходу ў 1924 годзе. Пераможцам турніру, які ладзіўся паводле кругавой сістэмы з дванаццаццю ўдзельнікамі, стаў лекар з Мінску Саламон Разенталь. Да Вялікай Айчыннай вайны адбыліся дванаццаць чэмпіянатаў.
У першым паваенным чэмпіянаце 1947 года перамог майстар Уладзімір Сайгін. З таго часу турніры адбываліся штогод.
Набольшую колькасць тытулаў чэмпіёна заваёўваў гросмайстар Вячаслаў Дыдышка — 11 разоў. Па сем разоў перамагалі Уладзімір Сайгін і Альберт Капенгут, па шэсць — Гаўрыіл Верасаў і Аляксей Суэцін.
Чэмпіянаты БССР
правіцьЧэмпіянаты Рэспублікі Беларусь
правіць№ | Год | Сістэма турніру | ||
---|---|---|---|---|
58 | не вызначаны | |||
59 | Аляксей Фёдараў | |||
60 | Юрый Шульман | |||
61 | Аляксей Фёдараў | |||
62 | Аляксей Аляксандраў | |||
63 | Герман Качаткоў | |||
64 | Вячаслаў Дыдышка | |||
65 | Вячаслаў Дыдышка | |||
66 | Андрэй Кавалёў | |||
67 | Сяргей Азараў | |||
68 | Сяргей Азараў | |||
69 | Віктар Купрэйчык | 9 з 12 | колавая | |
70 | Андрэй Малюш | 8 з 11 | колавая | |
71 | Аляксей Фёдараў | 10 з 13 Архівавана 30 мая 2015. | колавая | |
72 | Вячаслаў Дыдышка | 10 з 13 | колавая | |
73 | Аляксей Аляксандраў | 7½ з 11 | колавая | |
74 | Аляксей Фёдараў | 9½ з 13 Архівавана 4 сакавіка 2014. | колавая | |
75 | Сяргей Жыгалка | 6½ з 9 | колавая | |
76 | Яўген Падольчанка | 8 з 11 | колавая | |
77 | Андрэй Жыгалка | 9½ з 12 | колавая | |
78 | Сяргей Жыгалка | 8 з 11 | колавая | |
79 | Сяргей Жыгалка | 8 з 11 | колавая | |
80 | Кірыл Ступак | 9 з 13 | колавая |
Заўвагі
правіць- ↑ Пераможца турніру Мікалай Румін выступаў па-за конкурсам.
- ↑ Пераможца турніру Андар Ліліенталь выступаў па-за конкурсам.
- ↑ Пераможца турніру Яўген Рубан выступаў па-за конкурсам.
Літаратура
правіць- Шахматный словарь / гл. ред. Л. Я. Абрамов; сост. Г. М. Гейлер. — М.: Физкультура и спорт, 1964. — 680 с. — 120 000 экз.
- Ройзман А. Я. Первый чемпион // Шахматы. — 2005. — № 1. — С. 36.