Сяргей Львовіч Кандыбовіч
Сяргей Львовіч Кандыбовіч (21 чэрвеня 1959, Мінск, БССР) — расійскі вучоны і грамадскі дзеяч. Заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі (2008), доктар псіхалагічных навук (2000), прафесар (2003), акадэмік Расійскай акадэміі адукацыі (2019; член-карэспандэнт — 2016), замежны член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2021)[1][2], лаўрэат пяці дзяржаўных прэмій Расійскай Федэрацыі, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2021—2022 гады, старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі, член прэзідыума Савета пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па міжнацыянальных адносінах.
Сяргей Львовіч Кандыбовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 чэрвеня 1959 (65 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | псіхалогія і педагогіка |
Навуковая ступень | доктар псіхалагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Асноўная галіна навуковых інтарэсаў — ваенная псіхалогія, метадалогія псіхалогіі, псіхалогія міжнацыянальных адносін, тэарэтычныя і практычныя пытанні патрыятычнага выхавання моладзі.
З’яўляецца аўтарам больш за 100 навуковых і навукова-метадычных работ, у тым ліку манаграфій: «Праблемы айчыннай псіхалогіі» (2020), «Стратэгія і практыка дасягнення вышэйшай кваліфікацыі суб’ектам інавацыйнай працы» (2018), «Пётр Машэраў — эпоха і лёс» (2017) і іншых.
Падрыхтаваў 5 кандыдатаў псіхалагічных навук.