Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Расіі

Федэра́льная нацыяна́льна-культу́рная аўтано́мія «Белару́сы Расі́і» (ФНКА) (руск.: Федеральная национально-культурная автономия «Белорусы России» (ФНКА)) — агульнарасійскае аб’яднанне беларускай дыяспары.

Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Расіі
Тып грамадская арганізацыя
Год заснавання 24 красавіка 1999 года
Размяшчэнне Расія Расія, Масква,
вул. Новакузнецкая, д. 31
Вэб-сайт belros.org

Стварэнне правіць

Ідэя стварэння арганізацыі беларускай дыяспары ў Расіі, якая была бы лаяльнай да дзеючай улады Беларусі, узнікла ў 1997 годзе. 5 лютага 1997 года ў Мінску адбылася афіцыйная «нарада прадстаўнікоў беларускіх суполак» па пытанні правядзення З’езда беларусаў Расіі для ўтварэння агульнарасійскай арганізацыі беларусаў. Нарада адбывалася пад дахам грамадска-культурнага таварыства «Радзіма», якое ў савецкі час было прыдаткам структур КДБ па працы з дыяспарай.

2 красавіка 1999 года ў Маскве адбыўся Устаноўчы з’езд пры ўдзеле дэлегатаў ад рэгіянальных нацыянальна-культурных аўтаномій (РНКА) і грамадскіх арганізацый беларусаў Рэспублікі Комі, Рэспублікі Карэлія, Краснадарскага края і іншых. На З’ездзе прысутнічалі прадстаўнікі ўрадаў РФ і РБ. Зарэгістраваная 6 жніўня 1999 года.

Дзейнасць правіць

2 кастрычніка 2002 года на Другім з’ездзе быў абраны новы Савет з 43 чалавек, прыняты Статут. Аўтаномія складаецца з 13 РНКА, якія ўключаюць больш за 70 арганізацый беларусаў.

У чэрвені 2011 года Аўтаномія перадала шэраг гісторыка-культурных каштоўнасцей у фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і музея ў Нясвіжы[1].

Кіраўніцтва правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць