Сяргей Міронавіч Квіт
Сяргей Квіт (укр.: Сергій Квіт; 26 лістапада 1965) — украінскі грамадскі дзеяч, педагог, літаратуразнаўца, журналіст, майстар спорту па фехтаванні. З 19 чэрвеня 2014 г. па 14 красавіка 2016 г. — 9-ы міністр адукацыі і навукі Украіны ў першым і другім урадах Арсенія Яцанюка. З 1 верасня 2007 г. да 17 лістапада 2014 г. — прэзідэнт Нацыянальнага ўніверсітэта «Кіева-Магілянская акадэмія». На пасадзе прэзідэнта ўніверсітэта перш за ўсё вядомы тым, што з-за сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыі ўступіў у канфлікт з кіраўніцтвам Міністэрства адукацыі і навукі, моладзі і спорта. У прыватнасці, падчас знаходжання на пасадзе міністра адукацыі, Дзмітрыя Табачніка, Квіт быў адным з самых актыўных[крыніца?] праціўнікаў палітыкі, якую праводзіла міністэрства. Прафесар Магілянскай школы журналістыкі.
Сяргей Міронавіч Квіт | |
---|---|
Род дзейнасці | журналіст, палітык, літаратурны крытык, выкладчык універсітэта, фехтавальшчык, філосаф |
Дата нараджэння | 26 лістапада 1965 (58 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |