Сяргей Міхеевіч Мелкіх

Сяргей Міхеевіч Мелкіх (21 мая 1877 — 7 ліпеня 1952) — беларускі тэрапеўт, доктар медыцынскіх навук (1934), прафесар (1922), член-карэспандэнт АН БССР (1940), Заслужаны дзеяч навук БССР (1938)[1].

Сяргей Міхеевіч Мелкіх
Дата нараджэння 21 мая (2 чэрвеня) 1877
Дата смерці 7 ліпеня 1952(1952-07-07) (75 гадоў)
Месца пахавання
Род дзейнасці тэрапеўт, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры
Навуковая сфера тэрапія, перніцыёзная анемія[d], анкалогія, малярыя, туберкулёз лёгкіх і гематалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1934)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Заслужаны дзеяч навукі БССР[d]

Скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта (1900), працаваў асістэнтам у клініках Масквы, затым загадваў кафедрамі тэрапіі Беларускага ўніверсітэта[1].

Двойчы, у 1940—1941 і 1944—1952 гадах, быў дырэктарам Інстытута тэарэтычнай і клінічнай медыцыны АН БССР. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, у 1941—1943 гадах узначальваў аддзяленне Маскоўскага ваеннага шпіталя[1].

Навуковая дзейнасцьПравіць

Займаўся пытаннямі злаякасных анемій, пухлін, малярыі, лейкозаў. Адным з першых ужыў пнеўматораксу пры туберкулёзе лёгкіх, арганізаваў люмінесцэнтную лабараторыю для ранняй дыягностыкі рака, ініцыяваў стварэнне першага ў БССР гематалагічнага аддзялення[1].

Пахаваны на Вайсковых могілках г. Мінска (Беларусь)[1].

УзнагародыПравіць

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга (1943), медалямі[1].

Зноскі