Сяргей Стасевіч (нар. 1978, г. Івацэвічы) — беларускі грэка-каталіцкі святар, настаяцель і ініцыятар будаўніцтва Царквы Святога Кірылы Тураўскага і ўсіх святых заступнікаў беларускага народа ў Лондане, дзеяч беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі.

Сяргей Стасевіч
Айцец Сяргей Стасевіч у 2022 г.
Айцец Сяргей Стасевіч у 2022 г.
Адукацыя
Месца працы
Нараджэнне 1978

Узнагароды
Медаль да стагоддзя БНР

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў Івацэвічах.

Скончыў у 1999 годзе філасофскі факультэт БДУ, у 2004 годзе Папскі ўніверсітэт Святога Тамаша Аквінскага ў Рыме, у 2009 годзе Гітруп-Каледж Лонданскага ўніверсітэта. Магістр кананічнага права[1].

Працаваў у рэдакцыі газеты «Каталіцкія навіны» і выдавецтве Pro Christo. Рэдактар малітоўніка «Госпаду памолімся» (Мінск, 2002).

У 2006 г. пасвечаны на грэка-каталіцкага святара ў Лондане.

Узначаліў беларускую грэка-каталіцкую грамаду ў Лондане пасля смерці айца Аляксандра Надсана.

У 2015—2016 гг. ініцыяваў і ажыццявіў будаўніцтва Царквы Святога Кірылы Тураўскага і ўсіх святых заступнікаў беларускага народа ў Лондане.

У 2018 годзе ўзнагароджаны Медалём да стагоддзя БНР[2].

Зноскі

Спасылкі

правіць