Сяргей Уладзіміравіч Губкін

Сяргей Уладзіміравіч Губкін (нар. 1963) — беларускі ўрач-тэрапеўт. Член-карэспандэнт НАНБ (2021), доктар медыцынскіх навук (2008)[3].

Сяргей Уладзіміравіч Губкін
Дата нараджэння 1963
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, тэрапеўт, навуковец, выкладчык універсітэта, прарэктар
Навуковая сфера кардыялогія, рэўматалогія[d], гастраэнтэралогія і фізіялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1] (2008)
Навуковае званне
Член у
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 21 красавіка 1963 г. у Расіі ў горадзе Свярдлоўску (Екацярынбург) у сям’і вайскоўца. У 1986 г. скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (з 2001 г. — Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт).

Пасля завяршэння інтэрнатуры працаваў урачом цэхавай паліклінікі завода ім. Арджанікідзэ. У 1989 г. паступіў у аспірантуру Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. З 1992 г. працаваў асістэнтам 2-й кафедры ўнутраных хвароб дадзенага інстытута, з 2003 г. — дацэнтам гэтай жа кафедры. З 2008 г. працуе на 3-й кафедры ўнутраных хвароб (кафедра кардыялогіі і ўнутраных хвароб): з моманту яе заснавання працаваў спачатку дацэнтам, затым — прафесарам дадзенай кафедры. У розны час быў адказны за навуковую працу, студэнцкі навуковы гурток на 3-й кафедры ўнутраных хвароб. Прайшоў навучанне ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па ідэалагічнай рабоце. Атрымана пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі нумар 1785800 Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Арганізацыя ідэалагічнай работы ў сучасных умовах. Узначальваў першасную арганізацыю РГА «Белая Русь» БДМУ з 2010 па 2018 год[3].

Са студзеня 2015 па жнівень 2018 года быў Першым прарэктарам Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[3].

З верасня 2018 па верасень 2023 года[4] — дырэктар Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Вядзе клінічную і педагагічную работу на кафедры кардыялогіі і ўнутраных хвароб БДМУ[3].

Навуковая дзейнасць

правіць

Прафесар Губкін С. У. зацверджаны ў склад Камісіі па пытаннях дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 жніўня 2014 г. № 832 са зменамі, унесенымі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 2019 г. № 854), дырэктар дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (2018—2023), доктар медыцынскіх навук, прафесар, старшыня дзяржаўнага экспертнага савета «Медычныя навукі і тэхналогіі» з’яўляецца навуковы кіраўніком навуковых напрамкаў, якія ажыццяўляюцца ў рамках навукова-практычнага ўзаемадзеяння Інстытута фізіялогіі з вытворчымі і медыцынскімі цэнтрамі краіны[3].

Публікацыйная актыўнасць: апублікаваў 190 друкаваных работ, з іх 4 манаграфіі, 1 практыкум для клінічных лекцый, 87 артыкулы ў навуковых часопісах, 35 у зборніках, якія рэцэнзуюцца, 46 тэзісаў дакладаў на канферэнцыях, 17 работ апублікаваны за мяжой на замежных мовах. Атрымаў 16 патэнтаў на вынаходніцтвы і карысныя мадэлі, напісаў 6 вучэбна-метадычных дапаможнікаў. Распрацаваў інструкцыю на метад біяпсіі печані пад УГД-кантролем[3].

Сумесна са структурамі НАН Беларусі, Кітайскім цэнтрам па кантролі і прафілактыцы захворванняў, спецыялістамі інстытута вакцын і сываратак імя І. І. Мечнікава Губкін С. У. уваходзіць у склад Навуковага савета па вірусалогіі Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук[3].

Прафесар Губкін С. У. з’яўляецца старшынёй атэстацыйнай камісіі Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама і старшынёй дзяржаўнага экспертнага савета «Медычныя навукі і тэхналогіі», уваходзіць у склад рэдакцыйных саветаў і рэдкалегій аўтарытэтных часопісаў «Даклады НАН Беларусі», «Неадкладная кардыялогія», «Навіны медыка-біялагічных навук»[3].

Бібліяграфія

правіць
  • Хроническая инфекция, обусловленная вирусом гепатита С, и патология печени при ревматических заболеваниях : диссертация на соискание ученой степени доктора медицинских наук : 14.00.05 : защищена 26.06.08 : утверждена 19.11.08 / Губкин Сергей Владимирович. — Минск, 2008. (26Н//1550(039))
  • Губкин, С. В. Атеросклероз. Ишемическая болезнь сердца. Стенокардия. — Мн., 2004
  • Кардиология / С. В. Губкин. — Минск : Технопринт, 2004. — 207 с.
  • HCV-инфекция и патология печени при ревматических заболеваниях / С. В. Губкин. — Минск : Тэхналогія, 2007. — 170 с.
  • Сцинтиграфия в ревматологической практике / С. В. Губкин. — Минск : УП «Технопринт», 2004. — 57 с.
  • Атлас термограмм в ревматологии / С. В. Губкин. — Минск : УП «Технопринт», 2002. — 115 с.

Зноскі

Спасылкі

правіць