Сяргей Уладзіміравіч Палунін

Сяргей Уладзіміравіч Палунін (нар. 20 лістапада 1989 года, Херсон, Украінская ССР) — расійскі артыст балета ўкраінскага паходжання.

Сяргей Уладзіміравіч Палунін
Імя пры нараджэнні укр.: Полунін Сергій Володимирович
руск.: Полунин, Сергей Владимирович
Род дзейнасці артыст балета, акцёр, мадэль
Дата нараджэння 20 лістапада 1989(1989-11-20) (34 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прэм’ер Каралеўскага балета ў Лондане (2007—2012, у сезоне 2012—2013 года — запрошаны саліст). Пакінуўшы Англію, працаваў у трупах пад кіраўніцтвам Ігара Зяленскага: прэм’ер Маскоўскага музычнага тэатра імя Станіслаўскага і Неміровіча-Данчанкі (2012—2016), запрошаны саліст Новасібірскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета (2012—2016); запрошаны саліст Баварскага дзяржаўнага балета (з 2016). 12 жніўня 2019 года прызначаны выконваючым абавязкі рэктара Акадэміі харэаграфіі Севастопаля. Таксама з 5 снежня 2019 года прызначаны дырэктарам Тэатра оперы і балета Севастопаля, у якога пакуль няма будынка і трупы, а адміністрацыя новага тэатра размяшчаецца не ў Севастопалі, а ў Маскве[2].

У жніўні 2018 года выступіў на фестывалі «Опера ў Херсанесе», які праходзіў у Крыме. У канцы лістапада 2018 года ён быў унесены ва ўкраінскую базу сайта «Міратворца» нараўне з іншымі «памагатымі сепаратыстаў і агентамі Крамля».

Зноскі

Спасылкі правіць