Сярпейск

сяло ў Калужскай вобласці Расіі

Сярпейсксяло ў Расіі, на рацэ Сярпейцы. Уваходзіць у склад Мяшчоўскага раёна Калужскай вобласці. Насельніцтва на 2012 год — 1265 чалавек. Знаходзіцца за 20 км ад Мяшчоўска, за 104 км ад Калугі.

Сяло
Сярпейск
руск.: Серпейск
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Насельніцтва
1265 чалавек (2012)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
249246
Сярпейск на карце Расіі ±
Сярпейск (Расія)
Сярпейск
Сярпейск (Калужская вобласць)
Сярпейск

Сярпейск — даўняе места гістарычнай Смаленшчыны.

Гісторыя правіць

Першае пісьмовае ўпамінанне пра Сярпейск датуецца 1406 годам, калі ён уваходзіў у склад Вялікага Княства Літоўскага. У 1494 годзе Сярпейск захапіў маскоўскі гаспадар Іван III, але паводле мірнага дагавора, вярнуў яго вялікаму князю Аляксандру. У 1500 годзе места апынулася ў складзе Маскоўскай дзяржавы.

У 1613 годзе Сярпейск вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага, што пацвердзіла Дэулінскае перамір’е 1618 года. Ён увайшоў у склад Смаленскага павета Смаленскага ваяводства. У 1632 годзе места захапілі маскоўскія войскі.

Паводле Палянаўскага дагавора 1634 года Сярпейск апынуўся ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У 1776 годзе горад стаў цэнтрам павета ў Калужскім намесніцтве. У 1777 годзе ўлады даравалі Сярпейску герб. Пазней горад увайшоў у склад Мяшчоўскага павета.

У пачатку XX ст. у Сярпейску былі плошча, 14 вуліц і 2 завулкі, дзейнічалі 3 царквы, працавалі прыходскае вучылішча, паштовая станцыя, палатняная і прадзільная фабрыкі, штогод праводзілася 2 кірмашы.

У 1919 годзе Сярпейск пазбавілі статусу горада.

Насельніцтва правіць

Дэмаграфія правіць

  • XIX стагоддзе: 1863 год — 766 чал.; 1889 год — 1818 чал.[1]
  • XX стагоддзе: 1914 год — 1053 чал.
  • XXI стагоддзе: 2012 год — 1265 чал.

Інфраструктура правіць

У Сярпейску працуюць дашкольная ўстанова, сярэдняя школа, бальніца, дом культуры.

Турыстычная інфармацыя правіць

Славутасці правіць

  • Гістарычная забудова (XIX — пачатак XX ст.; фрагменты)
  • Царква Святога Мікалая (1771)
  • Царква Святога Спаса (1783)

Страчаная спадчына правіць

  • Царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла

Зноскі правіць

  1. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew (польск.). — Warszawa, 1889. S. 457.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць