Сярэбраная Гара (крэпасць)

Сярэбраная Гара (польск.: Twierdza Srebrnogórska) — крэпасць у вёсцы Сярэбраная Гара ў Ніжняй Сілезіі.

Славутасць
Сярэбраная Гара
50°34′30″ пн. ш. 16°38′34″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

У 1740 годзе прусы занялі Сілезію і 1765 годзе пачалі будаўніцтва ваеннага комплексу. Яго галоўным архітэктарам быў прускі інжынер Уільям Людвік Рэглер.

Будаўніцтва крэпасьці было велізарнай інвестыцыяй, якая працягвалася цягам 12 гадоў і каштавала больш за 1,5 мільёна талераў. Пры будаўнічых працах былі задзейнічаныя каля 4 тысяч рабочых.

Аб’ект быў пабудаваны з мэтай абараняць Сілезію ад магчымых атакаў з боку іншых армій. Паводле планаў, у крэпасці мелі дыслакавацца каля 3 700 жаўнераў, а ў выпадку неабходнасці, іх колькасць магла быць павялічаная да 5 000. Склады аб’екту маглі захоўваць прадукты харчаваньня і паліва на час трохмесячнай аблогі.

Росквіт аб’екту супаў з гадамі праўленьня Фрыдрыха ІІ Вялікага і працягваўся да яго смерці ў 1800 годзе.

У XVIII стагоддзі ў крэпасці двойчы ўводзіўся стан баявой гатоўнасці, але яе абароназдольнасць на практыцы была правераная толькі раз — падчас напалеонаўскіх войнаў. Крэпасць знаходзілася пад аблогай з 28 чэрвеня па 9 ліпеня 1807 году, то бок да часу заключэньня Тыльзіцкага перамір’я. Але нават тады французам не ўдалося здабыць комплекс.

У XIX стагоддзі крэпасць паступова страчвала сваё значэнне. У 1860 годзе была загаданая ліквідацыя аб’екту. Гэтае рашэньне выклікала супраціў з боку мясцовых жыхароў. У 1867 годзе адбыўся ўрачысты вывад войскаў, а крэпасць перастала быць вайсковым аб’ектам. Пазней комплекс выкарыстоўваўся ў якасці выпрабавальнага палігона. Аб’ект служыў таксама ў якасці турмы.

Адносна хутка быў заўважаны яго турыстычны патэнцыял. Першыя турысты маглі наведаць крэпасць у другой палове XIX стагоддзя і з таго часу яна пачала паступова пераўтвараюцца ў цікавы аб’ект для турыстаў. У канцы XIX стагоддзя прызначэнне крэпасці было цалкам змененае. Комплекс пераўтварыўся ў асноўны пункт на турыстычнай карце рэгіёну. Гэтую тэндэнцыю прыпыніла Другая сусветная вайна, падчас якой у крэпасці быў створаны лягер для ваеннапалонных і зняволеных польскіх афіцэраў. Пасля заканчэньня вайны аб’ект быў разрабаваны савецкімі жаўнерамі.

Новае жыцьцё гістарычны аб’ект атрымаў у 1965 годзе, калі тут былі праведзеныя рамонтныя працы[1].

Зноскі