Сярэдне-Заходні дзяржаўны ўніверсітэт

Сярэдне-Заходні дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Midwestern State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Уічыта-Фолс у штаце Тэхас.

Сярэдне-Заходні дзяржаўны ўніверсітэт
англ.: Midwestern State University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Midwestern State University
Заснаваны 1922
Студэнты 5 860[1] і 7 283[2]
Размяшчэнне Уічыта-Фолс, Тэхас, ЗША
Сайт msutexas.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Вучэльня з'яўляецца часткай сістэмы Тэхаскага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Універсітэт складаецца з акадмічных каледжаў з 16 праграмамі бакалаўрыяту, якія прапануюць 43 спецыяльнасці і 30 дадатковых праграмы, 9 праграм магістратуры, якія прапануюць 28 спецыяльнасцей і 15 дадатковых.

Універсітэт з'яўляецца адзіным універсітэтам у Тэхасе з членствам у Савеце грамадскіх каледжаў гуманітарных навук ЗША. Універсітэт таксама з'яўляецца членам Асацыяцыі амерыканскіх каледжаў і універсітэтаў.

Структура правіць

  • Каледж прыродазнаўства, матэматыкі і інжынерыі
  • Каледж бізнес-адміністравання
  • Каледж прыгожых мастацтваў
  • Каледж медыцынскіх навук і сацыяльных паслуг
  • Каледж гуманітарных і сацыяльных навук
  • Каледж адукацыі
  • Школа аспірантуры

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

Спасылкі правіць