Сёстры міласэрнасці

каталіцкая жаночая кангрэгацыя

Сёстры міласэрнасці (англ.: The Religious Order of the Sisters of Mercy, RSM) — каталіцкая жаночая кангрэгацыя. Заснавана Кэтрын Элізабэт Мак-Олі 12 снежня 1831 года ў Дубліне (Ірландыя).

Герб
Кэтрын Элізабэт Мак-Олі, заснавальніца кангрэгацыі (каля 1840).

Дзейнасць кангрэгацыі скіравана на дапамогу бяздольным і адукацыю бедных. Сёстры кангрэгацыі даюць зарок беднасці, паслушэнства і цноты. Адметнасць Сясцёр міласэрнасці — зарок служэння і актыўная грамадская дзейнасць, якая праяўляецца ў лабіраванні пэўных палітычных праграм. Адпаведна сваёй місіі многія манашкі займаюцца выкладчыцкай, медыцынскай і дабрачыннай дзейнасцю.

Гісторыя правіць

Кэтрын Элізабэт Мак-Олі пасля атрымання спадчыны выдаткавала значныя сродкі на арганізацыю «Дома міласэрнасці» ў Дубліне. У Доме паслядоўніцы Мак-Олі аказвалі адукацыйныя, рэлігійныя і сацыяльныя паслугі бедным жанчынам і дзецям. «Дом міласэрнасці» захаваўся да цяперашняга часу, у ім знаходзіцца «Міжнародны цэнтр міласэрнасці». Свецкая дзейнасць жаночай суполкі, сабранай пры «Доме міласэрнасці» першы час сутыкнулася з насцярожанасцю царкоўнай іерархіі. Каб пазбегнуць праблем з царкоўнай уладай, Мак-Олі па радзе свайго духоўніка заснавала кангрэгацыю.

 
Група Сясцёр міласэрнасці на палубе шпітальнага судна «Царыца».

Пры жыцці Мак-Олі кангрэгацыя налічвала прыкладна 150 сясцёр, было заснавана яшчэ 12 дамоў сясцёр у Ірландыі і 2 дамы ў Англіі. Пасля смерці Мак-Олі 11 лістапада 1841 года, кангрэгацыя «Сёстры міласэрнасці» паступова распаўсюджвала дзейнасць у ЗША, Аўстраліі, Новай Зеландыі і Аргенціне.

У 1992 годзе кангрэгацыяй «Сёстры міласэрнасці» створана Міжнародная асацыяцыя міласэрнасці (Mercy International Association), у 2006 годзе яе валавы даход склаў каля 5,5 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў.

20 мая 2009 года дзейнасць кангрэгацыі расследаваў ірландскі ўрад. Даклад Камісіі па расследаванні жорсткага абыходжання з дзецьмі абвінаваціў сясцёр у фізічным, слоўным і сексуальным гвалце над дзецьмі, якія жывуць у дзіцячых дамах кангрэгацыі[1].

Зноскі

  1. 'Endemic' rape and abuse of Irish children in Catholic care, inquiry finds. Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2011.

Літаратура правіць

  • Беловинский Л. В. Сёстры милосердия // Иллюстрированный энциклопедический историко-бытовой словарь русского народа. XVIII — начало XIX в. / под ред. Н. Ерёминой. — М.: Эксмо, 2007. — С. 615—616. — 784 с. — 5000 экз. — ISBN 978-5-699-24458-4.
  • «Sisters of Mercy», Catholic Encyclopedia. New York: Robert Appleton Company. 1913

Спасылкі правіць