Сібірская мова (Сиби́рской го́вор) — праект моўнага стандарту, які ствараецца на грунце ўсходнеславянскіх дыялектаў Сібіры, у асноўным старажыльскіх гаворак 19-га стагоддзя. Распрацоўка і кадыфікацыя мовы пачалася ў 2005 годзе. Яшчэ ў 1873 годзе ў Расіі ў выданні «Известия Сибирского отделения Российского газетного общества (РГО)» былі надрукаваныя даследаванні П. А. Равінскага пад назвай «Зацемкі і слоўнік сібірскай гаворкі» («Замечания и словарь сибирского наречия»). Пра сібірскую старажыльскую гаворку зазначаецца наступнае: «Сібірская гаворка паходзіць з паўночна-рускай, але два стагоддзі адлучанасці, зусім іншыя натуральныя ўмовы жыцця і іншыя гістарычныя акалічнасці далі ёй арыгінальны кірунак. Гаворка Ўсходняй Сібіры мае асаблівую фанетыку, шмат своеасаблівых граматычных формаў. Слоўнік налічвае больш як 3000 чыста мясцовых словаў, якія невядомыя ў агульнай рускай мове».

Фанетыка правіць

Фанетыка мовы будуецца па нормах паўночнай усходнеславянскай гаворкі: г выбуховае, оканне, еканне, шыпячыя заўсёды цвёрдыя. У адрозненне ад расійскай мовы, з-за нязменнай цвёрдасці шыпячых у сібірскім алфавіце адсутнічае літара Щ (як у беларускай). Адпаведны гук чытаецца як падвойнае ш (як у беларускім слове «узвышша» (бел. яшчэ → сіб. ишшо).

«О», якой папярэднічае памякчэнне, страціла сувязь з «Е», таму ў алфавіце няма літары «Ё», заместа якой пішуцца спалучэнні «йо», «ьо».

Адсутнічае і літара «Э» з-за абавязковага дадання «ёта» перад «е» (бел. Эверэст — сіб. Еверес).

Распаўсюджаныя пратэтычныя зычныя (бел. акно — сіб. вокно), і выкідванне зычных у месцах іх скаплення (бел. бязгучнасць — сіб. беззычнось)

Граматыка і лексіка правіць

Граматыка сібірскай мовы падобная на расійскую і беларускую, але са значнымі асаблівасцямі ў скланенні і спражэнні, у асноўным выкліканымі т.зв. сцяжэннямі, г.зн. выпадзеннем «ёта» ў канчатках (рас. знает — сіб. знат, рас. красная — сіб. красна, і г.д.).

Граматыка ўтрымлівае таксама некаторыя архаічныя формы, напрыклад, клічны склон (які ёсць і ў беларускай мове), а таксама наватворы, напрыклад, постпазітыўны артыкль.

Лексіка сібірскай мовы збольшага ўсходнеславянская, большасць расійскіх лацінізмаў, грэцызмаў і падобных еўрапейскіх пазычанняў замененыя на калькі ці араба-цюрцкія словы.

Сучаснасць правіць

Сучасны збор правілаў і папулярызацыя гэтай мовы ў Інтэрнэце прыпісваецца чалавеку, які вядомы пад мянушкай samir74 у LiveJournal. Асноўным Інтэрнэт-рэсурсам па распрацоўцы, вывучэнні і каардынацыі дзеянняў аматараў гэтай гаворкі з'яўляецца пляцоўка.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць