Сігрыд Ертэн
Сігрыд Ертэн (шведск.: Sigrid Hjertén; 27 кастрычніка 1885 — 24 сакавіка 1948) — шведская мастачка. Лічыцца галоўнай фігурай шведскага мадэрнізму. Малявала карціны на працягу 30 гадоў, прыняла ўдзел у 106 выставах.
Сігрыд Ертэн | |
---|---|
шведск.: Sigrid Hjertén | |
Дата нараджэння | 27 кастрычніка 1885[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 сакавіка 1948[1][2][…] (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Ісак Груневальд[4] |
Дзеці | Iván Grünewald[d] |
Род дзейнасці | мастачка, мастак па тэкстылі, настаўніца мастацтва, артыстка |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | экспрэсіянізм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСігрыд нарадзілася ў Сундсвале ў 1885 годзе. Вучылася ва ўніверсітэцкім каледжы мастацтваў, рамёстваў і дызайну ў Стакгольме, дзе атрымала прафесію выкладчыка малявання. У 1909 годзе на адной з вечарынак мастацкай студыі Сігрыд сустрэла свайго будучага мужа Ісаака Груневальда, які вучыўся ў Парыжы ў Анры Маціса. Груневальд пераканаў Ертэн, што яе прызванне — быць мастачкай. У тым жа 1909 Сігрыд паступіла ў Акадэмію Маціса. У той час казалі, што яна стала лепшай яго вучаніцай, дзякуючы тонкаму пачуццю колера[5].
Падчас вучобы Анры Маціс і Поль Сезан вучылі Сігрыт абыходзіцца з колерам. У сваіх карцінах яна спрабавала дамагчыся таго ж эфекту, выкарыстоўваючы кантрасныя каляровыя палі і спрошчаныя контуры, каб зрабіць малюнак максімальна выразным. Ертэн імкнулася знайсці формы і колеры, якімі можна перадаць эмоцыі[6].
Праз паўтара года навучання Сігрыд вярнулася ў Швецыю. У 1912 яна ўдзельнічала ў групавой выставе ў Стакгольме, што стала яе дэбютам як мастачкі. У наступныя дзесяць гадоў яна прыняла ўдзел у многіх выставах як у Швецыі, так і за мяжой, у прыватнасці ў Берліне ў 1915 годзе, дзе атрымала добры прыём.
Мастачка таксама прыняла ўдзел у Expressionist Exhibition ў Стакгольме ў 1918, аднак крытыкі таго часу былі не ў захапленні ад яе мастацтва[6].
Паміж 1920 і 1932 гадамі Сігрыд з сям'ёй жыла ў Парыжы і ў пошуках натхнення шмат падарожнічала па французскіх і італьянскіх вёсках. Гэта быў перыяд адноснай гармоніі ў жывапісу Ертэн, але колькасць выстаў аказалася невялікай. Яе муж часта бываў у Стакгольме, дзе зрабіў бліскучую кар'еру. У канцы 1920-х Сігрыд ўсё часцей пакутавала ад розных псіхасаматычных захворванняў, скардзілася на адзіноту, у карцінах з'яўляюцца халодныя і цемныя таны.
У 1932 годзе Ертэн вырашыла вярнуцца ў Стакгольм, але патрапіўшы ў Швецыю, яна на час апынулася ў псіхіятрычным шпіталі з сімптомамі шызафрэніі. Стан мастачкі часам паляпшаўся, і наступныя два гады, з 1932 па 1934, яе творчы талент раскрыўся з максімальнай сілай.
У канцы 1930-х гадоў Сігрыд пакутавала ад абвастрэнняў псіхічнага захворвання, з дыягнаставанай шызафрэніяй яе змясцілі ў псіхіятрычную бальніцу, дзе мастачка правяла астатнюю частку жыцця.
Агульная колькасць карцін, створаных Сігрыд Ертэн, складае крыху больш за 500[7].
Яна таксама пакінула мноства эскізаў, акварэляў і малюнкаў. Сігрыд даводзілася змагацца з забабонамі свайго часу на працягу ўсёй кар'еры. Яе карціны здаюцца вельмі асабістымі для эпохі, у якую яны былі створаныя, калі розумы мастакоў займалі пытанні колеру і формы. Яе цікавасць да чалавека часта праяўляецца ў драматычнай, нават тэатральнай кампазіцыі, у той час як падыход да колеру быў эмацыянальным і тэарэтычным.
Галерэя
правіць-
Figurer på badstrand, 1917, olja på pannå, finns på Göteborgs konstmuseum.
-
Ateljéinteriör, 1916, olja på duk, finns på Moderna museet i Stockholm.
-
Gosse med leksaksbåt, 1916.
-
Zigenarkvinna, 1916, olja på duk, privat samling.
-
Den röda rullgardinen, 1916, olja på duk, 115 x 89 cm, Moderna museet i Stockholm.
Зноскі
- ↑ а б в г Sigrid M Hjertén — 1917.
- ↑ а б Sigrid Hjertén
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
- ↑ Hjertén, Sigrid Maria // (unspecified title) Праверана 20 чэрвеня 2017.
- ↑ ”Hjertén, Sigrid Maria”, Svenskt Biografiskt Lexikon-ID: 13644, läst: 20 juni 2017.
- ↑ а б ”Sigrid Hjertén – en av våra största modernister i konsten”. dalademokraten.se. 7 juni 2017. Läst 12 februari 2019.
- ↑ Nationalmuseum. Sigrid Hjertén.
Літаратура
правіць- Gunnarsson, Annika. Sigrid Hjertén(шведск.) // Moderna museet - boken / ed. Cecilia Widenheim et al.. — Stockholm: Moderna museet, 2004. — ISBN 91-7100-724-5.
- Katarina Borgh Bertorp. Sigrid Hjertén: l'hértière de Matisse du Grand Nord: heir of Matisse from the Far North (фр.). — Paris: Centre Culturel Suédois, 1997.
- Goldman, Anita. I själen alltid ren: Om Sigrid Hjertén (шведск.). — Stockholm: Natur & Kultur, 1995. — ISBN 91-27-05485-3.