Сіконій — полае акруглае ўтварэнне ў раслін роду Фікус, да якіх адносіцца, у прыватнасці, інжыр (Ficus carica, ён жа смакоўніца, ён жа фігавае дрэва). Сіконіі інжыра — фігі, адсюль і «фігавае дрэва».

tСіконіі інжыра — фігі

Спелы сіконій часта завуць плодам, хоць строга кажучы гэта не плод, а структура, унутры якой размяшчаюцца аднанасенныя плады. На ўнутраным боку сценкі сіконія размяшчаюцца кветкі. Завязі адных кветак знаходзяцца бліжэй да сценкі, іншых — далей.

Спасылкі правіць