Сільвестра Лега

Сільвестра Лега (італ.: Silvestro Lega; 8 снежня 1826, Мадзільяна — 21 верасня 1895, Фларэнцыя) — італьянскі мастак, адзін з галоўных прадстаўнікоў руху мак'яёлі.

Сільвестра Лега
італ.: Silvestro Lega
Фатаграфія
Дата нараджэння 8 снежня 1826(1826-12-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 верасня 1895(1895-09-21)[1][2][3] (68 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Мастацкі кірунак рэалізм[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Сільвестра Лега нарадзіўся ў Мадзільяне ў сям’і землеўладальніка. З 1838 года вучыўся ў каледжы ордэна піярыстаў, дзе выявіў вялікую схільнасць да малявання. У 1843 годзе пераехаў у Фларэнцыю, дзе вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у класе Э. Паластрыні і займаўся ў студыях Л. Мусіні і А. Чызеры. У 1848—1849 гадах браў удзел у руху Рысарджымента, ваяваў у Таскане і Ламбардыі, быў паслядоўнікам ідэй філосафа і палітыка Джузэпэ Мадзіні.

Вярнуўшыся ў Фларэнцыю ў 1850 годзе, Лега працягнуў навучанне ў Акадэміі майстэрстваў у Дж. Бецуолі. Атрымаў сярэбраны медаль за карціну «Давід, які грае перад Саўлам». У канцы 1850-х гадоў зблізіўся з Джавані Фаторы, Тэлемака Сіньёрыні і Адрыяна Чэчоні, склаўшы разам з імі аснову руху мак’яёлі, якія выступалі супраць акадэмічнага стылю ў мастацтве.

Зноскі

  1. а б Silvestro Lega // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Silvestro Lega // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Calingaert E. G. Silvestro Lega // Lega, Silvestro // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — ISBN 978-1-884446-05-4doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T050056
  4. а б Лега Сильвестро // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.