Сінодзік, памяннік або памінальнік— спіс, або кніга з пералікам іменаў памерлых для памінання падчас набажэнства або ў прыватнай малітве, а таксама гістарычная назва службы, складзенай у 843 годзе з нагоды перамогі праваслаўнай веры над іканаборствам, якая традыцыйна адбываецца ў першую нядзелю Вялікага посту. У службе абвяшчаецца анафема ерэтыкам і «вечная памяць» рупліўцам праваслаўнай веры.

Сінодзік Іпацьеўскага манастыра. Канец XVII — пачатак XVIII стагоддзяў. Скура, папера, туш, пяро, рукапіс, паўустаў. Экспанат гісторыка-археалагічнага музея Кастрамской епархіі РПЦ.

Толькі ў XII стагоддзі сінодзік стаў азначаць кнігу памяці[1].

Апроч царкоўных, былі распаўсюджаны асабістыя або сямейныя памінальнікі[2].

Сінодзікі часта мелі прадмовы, дзе асвятляліся найважнейшыя пытанні замагільнага быцця. Часам такія прадмовы перапісвалі як асобныя літаратурныя творы без памінальнай часткі.

Зноскі

  1. Sinodik Russian history encyclopedia
  2. Поминальник Е.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць