Сінура
Сіну́ра (Synura) — род каланіяльных залацістых водарасцей сямейства Synuraceae.
Сінура | |||||||||||||||
![]() Калоніі Synura spinosa (злева) і Synura petersenii (справа) | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Synura Ehrenberg, 1834 | |||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||
Skadovskiella Korshikov, 1927
| |||||||||||||||
|
АпісаннеПравіць
Калоніі шарападобныя, радзей авальныя, даўжынёй да 160 мкм, не слізістыя, свабодна плаваюць. Клеткі шара-, адваротнаяйцападобныя, радзей прадаўгавата-конусападобныя, даўжыня ад 6 да 50 мкм, размешчаны радыяльна, злучаныя ў цэнтры заднімі канцамі. Абалонка клеткі або толькі яе пярэдняя частка пакрыта эліпсоіднымі, акруглымі або акругла-трохвугольнымі лускавінкамі, якія размешчаны накшталт чарапіцы. Маюцца 2 жгуцікі рознай даўжыні, большы перысты. Ёсць 2 бакавыя хларапласты (карыта-, стужкападобныя або пласціністыя). Вочка няма. Запасное рэчыва — лейказін.
ПашырэннеПравіць
Вядома больш за 10 прэснаводных відаў, трапляюцца (зрэдку ў мностве) у планктоне і сярод зараснікаў і прыбярэжнай расліннасці азёр, балот, сажалак, рэк і інш.
Асаблівасці біялогііПравіць
Размнажаюцца падоўжаным дзяленнем клеткі і распаданнем старых калоній. Утвараюць цысты. Вядомы пальмелападобны стан. Пры масавым развіцці надаюць вадзе непрыемны пах.
ЛітаратураПравіць
- Міхеева Т. М. Сінура // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.