Сіры Дэркерт
Сіры Карын Дэркерт (шведск.: Siri Karin Derkert: 30 жніўня 1888, Стакгольм — 28 красавіка 1973, Лідынгё) — шведская мастачка, прадстаўніца мадэрнізму.
Сіры Дэркерт | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 жніўня 1888[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 красавіка 1973[1][2][…] (84 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Carl Edvard Derkert[d][7][8] |
Муж | Bertil Lybeck[d][3] |
Дзеці | Liv Derkert[d], Carlo Derkert[d] і Sara Derkert[d] |
Род дзейнасці | скульптарка, мастачка, пацыфіст, мадэльер |
Месца працы | |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | феміністычнае мастацтва[d] |
Уплыў на | Thore Wahlgren[d] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія і творчасць
правіцьНарадзілася ў 1888 годзе ў Стакгольме. Яе бацькамі быў Эдвард Дэркерт, прадпрымальнік, і яго жонка Вальбарг Дэркерт. У сям’і было шасцёра дзяцей. Сіры вучылася ў стакгольмскай школе Уітлака; затым з 1904 па 1910 год яна наведвала мастацкую школу Альтына. У 1911 годзе яна паступіла ў Каралеўскую акадэмію мастацтваў, дзе яе сяброўкамі сталі Ганна Петрус, Нінан Сантэсан і Ліза Бергстранд.
У 1913 годзе Сіры Дэркерт жыла ў Парыжы, на Манпарнасе (дзе ў той час таксама жылі Сантэсан і Бергстранд) і наведвала Рускую Акадэмію і Акадэмію Гранд-Шам’ер. У 1914 годзе Деркерт, Сантэсан і Бергстранд здзейснілі сумеснае падарожжа ў Алжыр, якое зрабіла моцнае ўражанне на Дэркерт і аказала ўплыў на яе мастацтва. У тым жа годзе яна пазнаёмілася з фінска-шведскім мастаком Вале Расенбергам. Некаторы час яны разам жылі ў Парыжы, затым здзейснілі паездку ў Англію і, нарэшце, пасяліліся ў Італіі, дзе ў 1915 годзе нарадзіўся іх сын Карла. У гэты перыяд Сіры шмат працавала, ствараючы карціны ў шэрых, сініх і зялёных танах, пад відавочным уплывам кубізму. Асноўнымі яе жанрамі былі пейзаж і аўтапартрэт. Пазней гэтыя работы дэманстраваліся на выставах у Капенгагене і ў Стакгольме ў 1919 і ў 1921 годзе.
у 1920-я гады жыла напераменку ў Стакгольме і Парыжы. Яна працягвала працаваць у галіне моды і вяла адпаведную рубрыку ў часопісе Idun, а таксама пісала мініяцюры. У 1923 годзе адбылася яе першая персанальная выстава. Мастачка шмат падарожнічала. З 1936 года яна жыла ў Парыжы разам з дачкой Ліў. У 1938 годзе Ліў памерла ад сухотаў, і пасля гэтага ўдару Сіры надоўга пакінула заняткі жывапісам.
У 1944 годзе адбылася персанальная выстаўка ў Стакгольме, у 1953 — у Парыжы.
Зноскі
- ↑ а б Siri Derkert
- ↑ а б Siri Derkert // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Bertil Lybeck Праверана 14 студзеня 2018.
- ↑ а б 18880830-1025 Lybeck, Karin Siri // Sveriges dödbok Праверана 21 студзеня 2020.
- ↑ Karin Siri Derkert — FinnGraven.se. Праверана 25 чэрвеня 2017.
- ↑ Siri Karin Derkert (Johansson) Праверана 21 студзеня 2020.
- ↑ Karin Siri, f. 1888 i Adolf Fredrik Stockholms stad, Studerande // Swedish Census 1910 — Riksarkivet. Праверана 13 лютага 2020.
- ↑ Adolf Fredriks kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, huvudserie, SE/SSA/0001/C I a/14 (1888), bildid: 00028282_00103, sida 101
- ↑ Birgittaskolan – Sveriges första "riktiga" modehus Праверана 12 лютага 2020.
- ↑ https://hb.diva-portal.org/smash/get/diva2:876776/FULLTEXT01 — С. 19. — ISBN 91-631-1523-9 Праверана 20 лютага 2020.
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 25 лютага 2016.
- ↑ Académie de la Grande Chaumière — Göteborgs universitet, 2018. — ISBN 978-91-639-7594-3 — ISSN 2003-0088 Праверана 12 лютага 2020.
- ↑ Siri Karin Derkert Праверана 27 верасня 2019.
- ↑ а б в Siri Karin Derkert Праверана 27 верасня 2019.