Сісэ Марыям Кайдама Сідыбэ

Сісэ Марыям Кайдама Сідыбэ (фр.: Cissé Mariam Kaïdama Sidibé; 4 студзеня 1948, Тамбукту, Французская Заходняя Афрыка — 6 лістапада 2021, Туніс) — малійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Малі (3 красавіка 2011 — 21 сакавіка). Першая жанчына-кіраўнік урада ў сваёй краіне.

Сісэ Марыям Кайдама Сідыбэ
Прэм’ер-міністр Малі[d]
3 красавіка 2011 — 22 сакавіка 2012
Нараджэнне 4 студзеня 1948(1948-01-04)
Смерць 6 лістапада 2021(2021-11-06)[1] (73 гады)
Адукацыя
Дзейнасць палітык

Біяграфія правіць

Скончыла Малійскую нацыянальную школу ўпраўлення (EDA) у Бамака, атрымала ступень у галіне грамадзянскага кіравання.

З 1974 па 1989 год працавала дзяржаўным служачым у Міністэрстве па наглядзе за дзяржаўнымі кампаніямі і таварыствамі, стала памочнікам міністра з 1987 года. Працягнула вучобу ва ўніверсітэтах і фондах Заходняй Афрыкі, а таксама ў Францыі, Канадзе, Бельгіі і Італіі.

У 1991 годзе была прызначаная спецыяльным дарадцам прэзідэнта Амаду Тумані Турэ, затым — міністрам планавання і міжнароднага супрацоўніцтва пераходнага ўрада (жнівень 1991 года — чэрвень 1992). З траўня 1992 па чэрвень 1992 г. была міністрам сельскай гаспадаркі Малі.

Са жніўня 1993 па лістапад 2000 г. займала пасаду выканаўчага сакратара міжурадавага Міждзяржаўнага камітэта па барацьбе з апустыньваннем у Сахелі, які базуецца ва Уагадугу. У жніўні 2001 года зноў была прызначаная спецыяльным дарадцам прэзідэнта.

З сакавіка па чэрвень 2002 г. працавала міністрам развіцця сельскіх раёнаў. У 2003 годзе стала прэзідэнтам адміністрацыйнай рады ўрадавай тытунёвай карпарацыі Малі, SONTAM (Société nationale des tabacs et allumettes du Mali).

У красавіку 2011 года заняла крэсла прэм’ер-міністра Малі.

Адхілена ад пасады ў выніку ваеннага перавароту 2012 года і арыштавана.

Была замужам і мела чацвярых дзяцей.

Зноскі