Сіўкава
Сі́ўкава[1] (трансліт.: Siŭkava, руск.: Сивково) — вёска ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Верцялішкаўскага сельсавета.
Вёска
Сіўкава
|
Знаходзіцца на правым беразе ракі Нёман, у двух кіламетрах па прасёлкавай дарозе ад адзінадцатага кіламетра трасы Гродна — Мінск.
Гісторыя
правіцьНазва паходзіць ад прозвішча ці мянушкі Сіўко, паводле версіі У. Жучкевіча. Паміж вёскай i берагам Нёмана археолагамі адкрыта некалькі стаянак i селішчаў каменнага i бронзавага вякоў i Сярэднявечча. У пачатку 20-га стагоддзя дзейнічала Сіўкаўская царкоўная школа граматы, да 60-х гадоў мінулага стагоддзя функцыянавала базавая сярэдняя школа.
Сучаснасць
правіцьУ 2007 годзе — дамоў 23, агульная колькасць жыхароў — 34, непаўналетніх да 15 год — 3, працаздольнага ўзросту — 18, пенсіянераў — 13. У планах будаўніцтва моста праз раку Нёман аб'язднога шляху вакол Гродна. [2]
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ http://www.perspektiva-info.by/stati/kraiu-moy-rodni-7(недаступная спасылка)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх