Сяргей Леанідавіч Варанец

(Пасля перасылкі з С. Варанец)

Сяргей Леанідавіч Варане́ц (нар. 1960, г. Мінск)  — беларускі архітэктар.

Сяргей Леанідавіч Варанец
Дата нараджэння 1960
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Навуковае званне
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў у 1982 годзе архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (выкладчыкі В. І. Кожар, Воінаў, Г. У. Палянская, Г. А. Трушнікава, Ю. Н. Кішык, Чантурыя, Н. А. Зельтэн, І. Іода).

У 1982—2006 гадах працаваў архітэктарам, а пазней начальнікам архітэктурна-канструктарскай майстэрні № 3 у інстытуце «Магілёўграмадзянпраект»; галоўны архітэктар г. Магілёва (2006); намеснік старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Магілёўскага аблвыканкама, з 2007 года галоўны архітэктар Магілёўскай вобласці. Саветнік Беларускай акадэміі архітэктуры.

Член Саюза архітэктараў Беларусі з 2002 года.

Католік.

Творчасць правіць

Асноўныя працы: кінатэатр «Ветразь», 40-кватэрны жылы дом па вул. Мянжынскага, 80-кватэрны жылы дом па вул. Чалюскінцаў, 290-кватэрны жылы дом па вул. Гагарына, 108 кв. жылы дом па вул. Сіманава, Рэканструкцыя стадыёна «Спартак», рэканструкцыя лёгкаатлетычнага манежа з залай гульнявых відаў спорту па вул. 30 гадоў Перамогі, Цэнтр спорту і адпачынку па пр. Міру — усе ў Магілёве, рэканструкцыя і інтэр’еры філіяла гасцініцы «Магілёў», дзіцячы аздараўленчы комплекс у в. Прыбар Бялыніцкага раёна, інтэр’еры Палаца грамадзянскіх абрадаў, рэканструкцыя вул. Ленінскай, рэканструкцыя Камсамольскага сквера, рэканструкцыя рэстарана «Полі» пад фірменны магазін «Крышталь» з барам, рэканструкцыя спортбазы «Космас» — усе у Магілёве, адміністрацыйны будынак «Аховы» ў г. Бабруйску, рэканструкцыя галоўпаштамта, інтэр’еры рэстаранаў «Мадэрн», «Саломенка», рэканструкцыя і інтэр’еры магазіна абутку «Бадэн», інтэр’еры Магілёўскага філіяла Інстытута правазнаўства ў Магілёве, рэканструкцыя плошчы Леніна ў г. Бабруйску, касцёл Святога Антонія, жылы дом на скрыжаванні вул. Піянерскай і К. Лібкнехта, інтэр’еры Гарадскога дома культуры, навучальна-лабараторны корпус са спорткомплексам Беларуска-Расійскага ўніверсітэта — усе ў г. Магілёве.

Узнагароды правіць

Лаўрэат Нацыянальных фестываляў архітэктуры ў Брэсце, Гомелі, Мінску. Лаўрэат спецпрэміі «Дасягненне» Магілёўскага гарвыканкама (2005).

Сям’я правіць

У шлюбе з архітэктарам Ірынай Варанец.

Літаратура правіць

  • Воронец Сергей Леонидович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)