Сяргей Уладзіміравіч Саркісаў

беларускі мастак
(Пасля перасылкі з С. У. Саркісаў)

Сяргей Уладзіміравіч Саркісаў (нар. 20 кастрычніка 1951, Мінск) — беларускі мастак, дызайнер, графік і плакатыст. Член Беларускага саюза дызайнераў, Беларускага саюза мастакоў, Міжнароднай асацыяцыі акварэлістаў.

Сяргей Уладзіміравіч Саркісаў
Дата нараджэння 20 кастрычніка 1951(1951-10-20) (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, дызайнер, графік, мастак-плакатыст
Месца працы
Вучоба
Член у
Сайт sarkisovart.com

Аўтар эмблемы «Дня горада Мінска»[1].

Біяграфія правіць

У 1974 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтва)

В 1989 годзе заснаваў студыю графічнага дызайну «60х90»[2], якая рабіла распрацоўкі камунікацыйных сістэм і візуальнай айдэнтыкі.

Выкладае на кафедры Мастацтва і дызайну асяроддзя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным музеі Беларусі, фондах БСМ, літаратурных музеях Я. Купалы і М. Багдановіча, у Мараўскай галерэі ў Брно (Чэхія), у Музеі плакату ў Данску (Данія), у асабістых калекцыях і музеях Польшчы, Славакіі, Германіі.

Жыве і працуе ў Мінску.

Узнагароды правіць

  • 1976 — дыпламант конкурсу Камітэта па справах паліграфіі і друку за рэкламныя плакаты ансамбля «Харошкі», Мінск
  • 1986 — бронзавы медаль ВДНХ СССР за праект візуальных камунікацый на прадпрыемствах канцэрна «Белэнерга», Масква
  • 1988 — Лаўрэат міжнароднага конкурсу плаката да II-й сесіі ААН па раззбраенні (срэбны медаль), Нью-Ёрк
  • 2007 — медаль Беларускай праваслаўнай царквы Свяціцеля Кірылы Тураўскага за працы да 1000-годдзя Тураўскай епархіі, Мінск
  • 2008 — Дзве ўзнагароды ў намінацыі Excellent Work, ADI DESIGN AWARD, Акадэмія дызайну, Кітай
  • 2010 — Лаўрэат міжнароднага фестывалю рэкламы і маркетынгу «Белы квадрат»[3], Мінск

Зноскі

Спасылкі правіць