Таборынскі нацыянальны беларускі раён

Таборынскі нацыянальны беларускі раён — аўтаномная адміністрацыйная адзінка, якая існавала ў складзе РСФСР у перыяд 1932—1938 гадоў.

Таборынскі нацыянальны беларускі раён
Краіна Сцяг СССР СССР
Уваходзіць у Уральская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр с. Таборы
Дата ўтварэння 1932
Афіцыйныя мовы беларуская, руская
Насельніцтва беларусы — 70 %
Плошча 11 367,07 км²

Гісторыя правіць

З пачаткам правядзення Сталыпінскай аграрнай рэформы на тэрыторыю будучага раёну пачалі з’язжацца сяляне з розных губерняў, у тым ліку і беларускіх.

Беларусы актыўна парасяляліся на новыя землі да 1924 года і засноўвалі тут вёскі, у асноўным каля малых рэк. Акрамя беларусаў новыя вёскі засноўвалі чалдоны, украінцы, палякі, чувашы і іншыя.

У 1923 годзе ўтвораны Таборынскі раён. Свярдлоўскі абком компартыі ў 1932 годзе вырашыў надаць раёну статус нацыянальнага, прычынамі таго паслужыла наяўнасць 65-70 % беларускага насельніцтва ад агульнага ліку [1].

У 1933 годзе пачалася актыўная беларусізацыя на ўсіх узроўнях: сельсаветах, судах, міліцыі і ўстановах культуры. Справаводства і адукацыя пачалі актыўна пераводзіць на беларускую мову. У райцэнтры Таборы была адкрыта школа беларускай мовы для служачых, наведванне якой было абавязковым. Настаўнікаў агульнаадукацыйных школ накіроўвалі ў Беларусь на васьмімесячныя курсы, каб цалкам перавесці школьную адукацыю на беларускую мову. У вёсках Азёркі, Дабрына, Носава, Пальміна арганізаваны курсы беларускай мовы і савецкага кааператыўнага будаўніцтва.

Для падрыхтоўкі настаўніцкіх кадраў у райцэнтру быў адкрыты беларускі педагагічны тэхнікум.

У сярэдзіне 1930-х гадоў змяненне дзяржаўнай палітыкі адносна мясцоваму нацыяналізму і пачатак массавых палітычных рэпрэсій часова спынілі ідэю нацыянальнага раёна. Унутранная прычына спынення ідэі — малая самасвядомасць мясцовага беларускага насельніцтва і пасіўная рэакцыя на спробы беларусізацыі. Падчас палітычных рэпрэсій частка высланых беларусаў трапляла у Таборынскі раён.

У канцы 1930-х гадоў раён быў пазбаўлены нацыянальнага статусу.

Праблемы самасвядомасці правіць

Шэрах этнографаў прыводзіць прыклады, калі чалавек мае ўсе рысы беларускага этнасу, але адносіць сябе да рускіх.

  Нашчадкі Сталыпінскіх перасяленцаў звалі сябе «самаходы», а раскулачаныя спецперасяленцы з гэтых жа месцаў лічылі сябе беларусамі. Пры гэтым у тых і іншых не было якія-небудзь прыкметных культурных адрозненняў...; тая ж гаворка, тыя ж звычаі
Канстанцін Іванавіч Грахоўскі (1929 г.н.) — раскулачаны і сасланы з Беларусі
 

Акрамя таго, стварэнне калгасаў і саўгасаў, ліквідацыя хутароў і ўзбуйненне вёсак спрыялі асіміляцыі беларусаў. Другая сусветная вайна і мадэрнізацыя пасляваеннага грамадства таксама моцна паўплывалі на асіміляцыю, але шматлікія элементы беларускай культуры захаваліся ў латэнтнай форме.

Найбольш адсутнасць самасвядомасці адлюстравалася ў канцы 1950-х — 1960-х, пры атрыманні пашпартоў, бо ў гэты час значная большаць перасяленцаў і іх нашчадкаў пазначалі сябе як рускіх.

У 1996 годзе ў Расійскай Федэрацыі прыняты закон «Аб нацыянальнай культурнай аўтаноміі», які пачаў спрыяць адраджэнню нацыянальнай самасвядомасці, праз стварэння розных аб’яднанняў беларусаў. Аднак самасвядомасць хутчэй захавалася ў больш познік перасяленцаў, трудавых мігрантаў 1960 — 1990-х гг. аб чым ускосна сведчыць перапіс насельніцтва 2010 года, дзе бачна, што беларусаў больш у гарадах чым у сельскай мясцовасці.

Літаратура правіць

Зноскі

  1. Жданович Е.Н. Таборы: из века в век. — 2013. — С. 343.