Тадзіяна Тодараўна Кляшторная
Тадзія́на То́дараўна Кляшто́рная (5 студзеня 1932, Мінск, БССР — 2 сакавіка 2011) — дзіцячы пісьменнік, старэйшая дачка Тодара Кляшторнага.
Тадзіяна Тодараўна Кляшторная | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 5 студзеня 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 сакавіка 2011 (79 гадоў) |
Грамадзянства | |
Бацька | Тодар Кляшторны |
Маці | Яніна Германовіч |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | дзіцячая паэтэса |
Мова твораў | беларуская |
Біяграфія правіць
Нарадзілася ў Мінску. Хросным бацькам Тадзіяны быў Максім Лужанін[1]. Пасля арышту сваёй маці 28 лістапада 1937 апекавалася некоторы час у бацькавай сястры Александрыны, затым у адным з дзіцячых дамоў Мардовіі. Пасля вайны скончыла Лепельскае педагагічнае вучылішча. Пэўны час настаўнічала на Браслаўшчыне, дапамагала гадавацца малодшым сёстрам[2].
Мела траіх дзяцей — двух сыноў і дачку. Пасля смерці мужа апошнім месцам працы быў дзіцячы садок[2].
Разам з сястрой Маяй Кляшторнай прыкладала намаганні па ўшанаванні і папулярызацыі творчасці свайго бацькі. У 2008 прысутнічала на адкрыцці вуліцы імя Тодара Кляшторнага ў вёсцы Камень[3].
Творчасць правіць
Упершыню надрукавалася ў 1971 у лепельскай раённай газеце. Аўтар кніг вершаў для дзяцей «Паўцякалі цацкі» (Мінск: Юнацтва, 1982) і «Пахі вясны» (Мінск: Юнацтва, 1991), укладальніца зборніка вершаў «Песні любай ліры» гуртка «Паэтычная сцяжынка» (Віцебск, 2001).
Некаторы час вяла дзіцячы літаратурны гурток пры Віцебскай гарадской бібліятэцы.
Зноскі
- ↑ Тадзіяна Кляшторная
- ↑ а б Анатоль Вярцінскі. Спачыла Тадзіяна Кляшторная(недаступная спасылка). Новы час (25 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2011. Праверана 15 студзеня 2012.
- ↑ Чытанні ў гонар Тодара Кляшторнага . Праверана 15 студзеня 2012.(недаступная спасылка)
Спасылкі правіць
- Тадзіяна Кляшторная Архівавана 2 ліпеня 2017. на Vershy.ru
- Тадзіяна Кляшторная Архівавана 5 красавіка 2017. на Vyaselka.ru
- Артыкулы
- Кляшторная, Т. Белыя Курапаты / Т. Кляшторная // Лепельскі край. — 2003. — 11 сак. — С. 2.
- Кляшторная, Т. Вяртанне / Т. Кляшторная // Віцебскі рабочы. — 1997. — 11 сак. — С. 4.
- Кляшторная, Т. Паездка ў Парэчча / Т. Кляшторная // Лепельскі край. — 2005. — 3 мая. — С. 3.